Іван Анатолевіч Бонч-Асмалоўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Іван Анатолевіч Бонч-Асмалоўскі
Remove ads

Іван Анатолевіч Бонч-Асмалоўскі (20 мая (2 чэрвеня) 1881, маёнтак Блонь Ігуменскага павета Мінскай губерні, цяпер в. Блонь Пухавіцкага раёна Мінскай вобл. — 16 верасня 1969) — грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст . Старэйшы сын Анатоля Бонч-Асмалоўскага і Варвары Бонч-Асмалоўскай.

Хуткія факты Іван Анатолевіч Бонч-Асмалоўскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Пад уплывам бацькоў з юнацтва далучыўся да рэвалюцыйнай дзейнасці. У 1902 годзе за арганізацыю ў Блоні нелегальнага сялянскага гуртка разам з бацькам сасланы ва Алтай (Усць-Каменагорск). Вызвалены ў 1904 годзе па амністыі; выехаў на вучобу ў Цюрых. Перапраўляў у Расію нелегальную літаратуру. Восенню 1905 года прыехаў у Расію, дзе быў адным з арганізатараў Усерасійскага сялянскага саюза. У 1-й і 2-й Дзяржаўнай думе сакратар фракцыі «Трудовая группа»[1]. Пра дзейнасць фракцыі выпусціў кнігу «Работы первой Государственной думы», якая адразу ж была канфіскавана ўладамі. У 1907 годзе паступіў на юрыдычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, але быў арыштаваны. У сакавіку 1912 года прыгавораны Віленскай судовай палатай да 6 месяцаў зняволення. У савецкі перыяд працаваў служачым у дзяржаўных установах Мінска і Масквы.

Thumb
Вокладка выдання Пецярбургскага камітэта «Працоўны групы» «Працы Першай Дзяржаўнай Думы», складзенага І. А. Бонч-Асмалоўскага пад рэдакцыяй С. І. Бондарава[ru].
Remove ads

Зноскі

  1. У некаторых выданнях, у прыватнасці, у Памяць. Пухавiцкi раён. — Мн.: Беларусь, 2003. ISBN 985-01-0251-9. — С. 113, памылкова сказана, што Іван Бонч-Асмалоўскі быў дэпутатам Думы. Варта падкрэсліць, што ён быў сакратаром думскай фракцыі, не будучы дэпутатам.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads