Іван Васільевіч Фралоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іван Васільевіч Фралоў (1918—1944) — лейтэнант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 12 ліпеня 1918 года ў вёсцы Міціна (цяпер — Нерахцкі раён Кастрамской вобласці). Скончыў пачатковую школу. У ліпені 1941 года быў прызваны на службу ў РСЧА. З кастрычніка таго ж года — на франтах Вялікай айчыннай вайны. У баях некалькі разоў быў паранены[1].
Да верасня 1943 года гвардыі лейтэнант І. Фралоў камандаваў мінамётным узводам 234-га гвардзейскага стралковага палка 76-й гвардзейскай стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро. У ноч з 27 на 28 верасня 1943 года яго ўзвод пераправіўся праз Днепр у раёне сяла Мысы Рыпкынскага раёна Чарнігаўскай вобласці Украінскай ССР і прыняў актыўны ўдзел у баях за захоп і ўтрыманне плацдарма на заходнім беразе ракі, пасля чаго адбіў усе нямецкія контратакі, знішчыўшы каля 100 салдат і афіцэраў праціўніка[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза[2]. Ордэн Леніна і медаль «Залатая Зорка» ён атрымаць не паспеў, так як 17 мая 1944 года памёр ад цяжкай хваробы. Пахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Асташкавічы Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі[1].
Быў таксама узнагароджаны шэрагам баявых медалёў[1].
Remove ads
Памяць
Зноскі
- Іван Васільевіч Фралоў на сайце «Героі краіны»
- Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads