76-я гвардзейская дэсантна-штурмавая дывізія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
76-я гвардзейская Чарнігаўская Чырванасцяжная дэсантна-штурмавая дывізія — найстарэйшае падраздзяленне Паветрана-дэсантных войскаў Расіі. Сфармавана 1 верасня 1939 года. Дыслакавана ў горадзе Пскоў, адзін з парашутна-дэсантных палкоў размешчаны ў прыгарадным мястэчку Чароха. У гады Вялікай Айчыннай вайны баявы шлях дывізіі звязаны з абаронай гарадоў, якія пасля сталі гарадамі-героямі: Адэсы, Севастопаля, Керчы, Сталінграда. Прайшоўшы праз Курскую дугу, фарсіраванне Дняпра, а таксама баі ў Беларусі, дывізія скончыла вайну ў Германіі. У постсавецкі час дывізія ўдзельнічала ў абедзвюх чачэнскіх кампаніях і вайне ў Паўднёвай Асеціі.
Remove ads
Падраздзяленні
- 104-ы гвардзейскі парашутна-дэсантны чырванасцяжны полк
- 1140-ы гвардзейскі двойчы Чырванасцяжны артылерыйскі полк
- 234-ы гвардзейскі Чарнаморскі дэсантна-штурмавы полк
- 237-ы гвардзейскі парашутна-дэсантны Таруньскі Чырванасцяжны полк (расфармаваны ў 2001 годзе)
- 4-ы зенітны ракетны полк (былы 165-й асобны зенітны ракетны дывізіён)
- 656-ы асобны інжынерна-сапёрны батальён
- 242-я асобная ваенна-транспартная авіяцыйная эскадрылля
- 3996-ы ваенны аэрамабільны шпіталь
Remove ads
Спасылкі
- Афіцыйны сайт дывізіі. Архівавана 13 чэрвеня 2006.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads