Іван Вячаслававіч Сулім

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іван Сулім (нар. 4 мая 1989, Гомель) — беларускі футбаліст, паўабаронца гомельскага «Лясгаса».

Хуткія факты Іван Сулім, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Выхаванец «Гомеля», доўгі час гуляў за дубль гэтага клуба. У сезоне 2007 двойчы з’яўляўся на полі ў асноўнай камандзе ў матчах Вышэйшай лігі. У 2009 і 2010 гадах другую палову сезона праводзіў у арэндзе ў гомельскім ДБК.

З 2011 года выступаў у Першай лізе за мінскі СКВІЧ і «Рэчыцу-2014». У гэтых клубах трывала гуляў у аснове.

Са снежня 2014 года трэніраваўся разам з «Гомелем». У лютым 2015 года падпісаў кантракт з клубам[3]. У складзе «Гомеля» стаў выступаць на пазіцыі правага паўабаронцы, звычайна выходзячы ў стартавым складзе.

Са студзеня 2016 года знаходзіўся на праглядзе ў мазырскай «Славіі», і ў лютым падпісаў кантракт[4]. У складзе мазыран стаў выступаць у асноўным на пазіцыі левага абаронцы, часам гуляў у паўабароне. У снежні 2016 года падоўжыў кантракт са «Славіяй»[5]. Пачынаў сезон 2017 у аснове мазыран, аднак у маі страціў месца ў складзе з-за траўм, канчаткова вярнуўся на поле толькі ў канцы сезона.

Да сезона 2018 рыхтаваўся разам са «Славіяй», аднак у красавіку, перад самым пачаткам чэмпіянату, перайшоў у жыткавіцкі ЮАС. У ліпені 2018 года пакінуў жыткавіцкі клуб[6].

У пачатку 2022 года далучыўся да гомельскага «Лясгаса» ў Другой лізе.

Remove ads

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads