Іван Емяльянавіч Каленікаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Іван Емяльянавіч Каленікаў
Remove ads

Іван Емяльянавіч Каленікаў (19121969) — палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Хуткія факты Іван Емяльянавіч Каленікаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Іван Каленікаў нарадзіўся 12 лістапада 1912 года ў Гомелі. Пасля заканчэння дзесяці класаў працаваў кацельшчыкам на заводзе. У 1933 годзе Каленікаў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1937 годзе ён скончыў Саратаўскае танкавае вучылішча. З першага дня Вялікай Айчыннай вайны — на фронце. Прымаў удзел у баях на Заходнім, Паўднёва-Заходнім, Варонежскім, 1-м Украінскім франтах, у верасні 1942 года быў цяжка паранены. Да лістапада 1943 года гвардыі маёр Іван Каленікаў быў намеснікам камандзіра 55-й гвардзейскай танкавай брыгады 7-га гвардзейскага танкавага корпуса  (руск.) 3-й гвардзейскай танкавай арміі  (руск.). Вызначыўся падчас вызвалення Кіева[1].

У перыяд з 4 па 7 лістапада Каленікаў кіраваў перадавым атрадам брыгады, які перарэзаў шашу Кіеў—Жытомір, з-за чаго нямецкія войскі страцілі шлях для адступлення. У тых баях атрад знішчыў каля 300 салдат і афіцэраў і ўзяў у палон яшчэ каля 500. Потым, калі брыгада дзейнічала ў нямецкім тыле, Каленікаў умела кіраваў яе падраздзяленнямі[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 студзеня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і паказаныя пры гэтым адвагу і геройства» гвардыі маёр Іван Каленікаў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка»[1][2].

У 1944 годзе Каленікаў скончыў курсы ўдасканальвання каманднага саставу пры Ваеннай акадэміі бранятанкавых войскаў  (руск.), пасля чаго працягнуў удзел у баях. Паля заканчэння вайны ён працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1957 годзе ў званні палкоўніка быў звольнены ў запас. Жыў у Рызе, працаваў дыспетчарам на адным з заводаў. Памёр 14 жніўня 1969 года[1].

Быў таксама ўзнагароджаны трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, Чырвонай Зоркі, Ваенным крыжам Чэхаславакіі  (руск.) і шэрагам медалёў[1].

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads