Кузьма Венедыктавіч Кісялёў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кузьма Венедыктавіч Кісялёў
Remove ads

Кузьма Венедыктавіч Кісялёў (1 лістапада 1903, Лабковічы, Чэрыкаўскі павет, Магілёўская губерня — 4 мая 1977) — беларускі палітык і дыпламат.

Хуткія факты Кузьма Венедыктавіч Кісялёў, 1-ы Міністр замежных спраў БССР ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 1 лістапада 1903 года ў вёсцы Лабковічы Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні. Скончыў медыцынскі факультэт Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці ўрач-неўрапатолаг, Інстытут чырвонай прафесуры ў Маскве. З 1932 па 1937 год К. В. Кісялёў — навуковы супрацоўнік Усесаюзнага інстытута эксперыментальнай медыцыны. У 1936 годзе стаў кандыдатам медыцынскіх навук.

З 1937 па 1938 год — народны камісар аховы здароўя БССР, з 1938[2] па 1940 год — старшыня Савета народных камісараў БССР. У 1941—1942 гадах працаваў дырэктарам медыцынскага выдавецтва ў г. Маскве, старшынёй Ульянаўскага абласнога выканаўчага камітэта, з 1943 па 1944 год быў першым намеснікам старшыні Савета народных камісараў Беларускай ССР.

З 1944 па 1958 год — першы намеснік старшыні СНК і наркам (з 1946 міністр) замежных спраў БССР. З 1958 па 1966 год — Міністр замежных спраў Беларускай ССР. Меў ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР (1937—1958), Вярхоўнага Савета БССР (1938—1967) і членам ЦК КПБ (1938—1966).

Прымаў удзел у XV сесіі Генеральнай асамблеі ААН (1960 год) ад нацыянальнага прадстаўніцтва Беларускай ССР (упершыню) у складзе дэлегацыі СССР[3].

Аўтар успамінаў «Запіскі савецкага дыпламата» (1974).

Памёр 4 мая 1977 года. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

Remove ads

Зноскі

  1. Národní autority České republiky Праверана 30 сакавіка 2025.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>
  2. Саўка, З. Беларуская цывілізацыя ў Амэрыцы = Belarusan Civilization in America: пяцьдзясят гадоў Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня, 1949―1999: падзеі, дакумэнты, успаміны, пэрсаналіі / Зьміцер Саўка; [рэдактар Наталля Гардзіенка; прадмова Лявона Юрэвіча]. — Мінск: Кнігазбор, 2019. — 603 с., XII с. фат., партр.: іл., партр., факсім. — С. 76—77. — Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кн. 38). — ISBN 978-985-7207-69-5.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads