Іван Мікалаевіч Банаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іван Мікалаевіч Банаў (16 (29) жніўня 1916, с. Тацынская — 9 лютага 1982) — савецкі разведчык, у гады Вялікай Айчыннай вайны адзін з арганізатараў партызанскага руху ў Беларусі, камандзір партызанскага злучэння. Герой Савецкага Саюза (4.2.1944)[1], генерал-маёр (1969).

Хуткія факты Іван Мікалаевіч Банаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 29 жніўня (16 жніўня па старым стылі) 1916 года ў сялянскай сям’і.

У Савецкай Арміі з 1935-га. Сябра кампартыі з 1939-га.

Скончыў два курсы сельгастэхнікума, Арджанікідзаўскае ваеннае пяхотнае вучылішча (1938), Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ (1949)[1]. Сакратар камсамольской арганізацыі калгаса.

Thumb

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941-га[1]. Са жніўня 1942-га выконваў заданні ў тыле ворага. Арганізоўваў дыверсійна-выведвальную працу ў Баранавіцкай, Пінскай і Брэсцкай абласцях, падрыхтаваў 3 групы разведчыкаў[1]. Стварыў некалькі партызанскіх атрадаў, якія аб’ядналіся ў буйное злучэнне. Партызаны, дзейнічаючы пад кіраўніцтвам маёра Банава, у 19421943 гадах разграмілі шэраг варожых гарнізонаў на тэрыторыі Беларусі і Польшчы, здзейснілі сотні крушэнняў воінскіх эшалонаў суперніка, узарвалі каля двух дзесяткаў чыгуначных мастоў, сабралі нямала каштоўных звестак.

Са студзеня 1944 года дапамагаў польскім партызанам у барацьбе з гітлераўцамі[1].

З 1949 года праходзіў службу ў органах савецкай ваеннай разведкі да сваёй адстаўкі ў 1977 годзе.

Памёр 9 лютага 1982 года ў Маскве. Пахаваны на Хімкінскіх могілках.

Remove ads

Узнагароды

Remove ads

Зноскі

  1. Банов Иван Николаевич // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 39. — 737 с.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads