Іван Міхайлавіч Труба
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іва́н Міха́йлавіч Труба́ (9 верасня 1878, Гомель — 27 жніўня 1950, Пльзень, цяпер Чэхія) — украінскі пісьменнік, перакладчык, грамадскі і палітычны дзеяч.
Remove ads
Біяграфія
Іван Міхайлавіч Труба нарадзіўся 9 верасня 1878 года ў Гомелі. Скончыў з адзнакаю рэальную школу ў Ромнах, Пецярбургскі тэхналагічны інстытут. Быў адным з фундатараў і актывістаў Украінскай студэнцкай грамады.
У 1902 годзе за ўдзел у рэвалюцыйным студэнцкім гуртку арыштаваны і высланы ў Балаганск Іркуцкай губерні, пасля яшчэ раз быў высланы ў Архангельск.
З 1907 года пражываў у Кацярынаславе. Працаваў выкладчыкам фізікі і матэматыкі ў жаночай гімназіі П. Іофэ, камерцыйнага вучылішча А. Свіда, інжынерам у аддзеле цягі Кацярынінскай чыгункі.
У першыя дні Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года на Кацярынаслаўшчыне актывізаваўся ўкраінскі рух, прадстаўнікамі якога былі служачыя, інтэлігенцыя, працоўныя і сяляне. Іван Труба стаў ініцыятарам першых палітычных збораў у месце, які склікаліся служачымі чыгункі. Абраны ў склад Кацярынаслаўскай губернскай земскай управы, ад якой быў накіраваны дэлегатам на Усерасійскую раду працоўных і салдацкіх дэпутатаў у Петраградзе.
Remove ads
Творчасць
Сярод літаратурнай спадчыны — казкі для дзяцей «Як грыбы збіраліся ваяваць з жукамі», «Пан Коцкі», пераклады казак Ганса Крысціяна Андэрсана «Ялінка», «Праведны суддзя», «Царэўна на гарошыне», братоў Грым «Дзед з унукам», «Тры пралкі-цётачкі», Вільгельма Гаўфа, Бехштайна, апавяданні «Падаражжа на вёсцы», «Ходзіць сон каля вакон», «У прасвеце», «Багатая куцця», «Перад Ражством» і іншыя.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads