Іван Нічыпаравіч Залатарэнка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іван Залатарэнка (укр.: Іван Золотаренко; Корсунь-Шэўчэнкіўскы — 17 кастрычніка 1655, Быхаў, Віцебскае ваяводства) — нежынскі казацкі палкоўнік, наказны гетман Запарожскага войска (1654—1655).
У час вайны 1654—1667 гадоў Багдан Хмяльніцкі даручыў Залатарэнку кіраваць 20-тысячнай групоўкай казакаў у Беларусі. Дапамагаючы царскім ваяводам, Залатарэнка захапіў Гомель, Чачэрск, Новы Быхаў, Прапойск, Бабруйск, Глуск, Свіслач, Койданаў ды іншыя гарады. Жыхары панічна баяліся ягонага войска з-за жорсткага гвалту, які чынілі казакі. Залатарэнка загінуў у час аблогі Старога Быхава (восень 1655).
З асобай гетмана таксама звязана першае пісьмовае ўжыванне тэрміна «Беларусія» ў лісце да маскоўскага цара ад 29 верасня 1654 года[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads