Іван Прохаравіч Дзядзюля
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іва́н Про́харавіч Дзядзю́ля (18 верасня 1917, Асавец, Любанскі раён — 5 сакавіка 2013, Масква) — савецкі разведчык, дыпламат, палкоўнік дзяжбяспекі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, памочнік старшыні КДБ СССР па разведцы.
Remove ads
Біяграфія
Іван Дзядзюля нарадзіўся 18 верасня 1917 года ў сялянскай сям'е. У 1939 годзе пасля заканчэння літаратурнага факультэта Магілёўскага педагагічнага інстытута быў прызваны ў РСЧА. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года, быў палітруком роты, меў раненні.
У 1942 годзе быў у складзе групы накіраваны ў Мінскую вобласць для арганізацыі партызанскага руху. У гэтым жа годзе прызначаны камісарам створанага атрада «Смерць фашызму». З 1943 года — камісар партызанскай брыгады «Смерць фашызму».
З 1944 года працаваў у Смалявіцкім райкаме КП(б)Б. З 1947 года пасля заканчэння Вышэйшай дыпламатычнай школы МЗС СССР, працаваў у апараце палітычнага саветніка пры Савецкай ваеннай адміністацыі у Германіі, быў начальнкам консульскага аддзела ў Дрэздэне.
З 1951 года ў ранзе першага сакратара працаваў у цэнтральным апараце Міністэрства замежных спраў СССР. Збірўся пісаць кандыдыцкую дысертацыю, калі атрымаў прапанову перайсці ў разведку[1]. З 1954 года пасля заканчэння Курсаў разведкі быў прызначаны памочнікам начальніка, начальнікам 2-га аддзела Спецупраўлення Першага галоўнага упраўлення КДБ пры Савеце Міністраў СССР. З 1957 года прызначаўся памочнікам, намеснікам рэзідэнта ПГУ КДБ СССР у Аўстрыі, працаваў пад прыкрыццём пасады супрацоўніка консульскага аддзела пасольства, пазней — на пасадзе консула.
З 1962 года — рэзідэнт у Ізраіле пад дыпламатычным прыкрыццём пасады консульскага аддзела пасольства СССР[1]. У 1967 годзе прызначаны памочнікам (старэйшы рэферэнт) старшыні КДБ СССР па разведцы.
З 1985 года ў адстаўцы.
Памёр 5 сакавіка 2013 года ў Маскве. Пахаваны на Траякураўскіх могілках.
Аўтар кніг (пад псеўданімам І. П. Прохараў) «Германскае пытанне і задачы забеспячэння еўрапейскай бяспекі» (1954), «Лясная гвардыя» (1968), «Партызански фронт» (1975).
Remove ads
Узнагароды
- ордэн Чырвонага Сцяга;
- два ордэны Айчыннай вайны 1-й ступені;
- два ордэны Чырвонай Зоркі;
- медаль «Партызану Айчыннай вайны» 1-й і 2-й ступені;
- медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»;
- ведамасныя адзнакі.
Зноскі
- ПРОВАЛ ПЕНЬКОВСКОГО НАЧАЛСЯ С ТАЙНИКА(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 25 красавіка 2013.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads