Партызанская брыгада «Смерць фашызму»

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Партызанская брыгада «Смерць фашызму»партызанская брыгада, створаная ў ліпені 1943 года на базе атрада «Смерць фашызму», арганізаванага ў чэрвені 1942 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Смалявіцкага, Барысаўскага, Лагойскага, Плешчаніцкага раёнаў. 2 ліпеня 1944 года брыгада (706 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Хуткія факты Партызанская брыгада «Смерць фашызму», Гады існавання ...
Remove ads

Склад

  • атрад імя Будзённага;
  • атрад імя Кутузава;
  • атрад імя Чкалава;
  • атрад імя Варашылава.

Камандаванне

Камандзір

  • В. Ф. Таруноў

Камісар

Начальнік штаба

  • А. А. Кіслякоў

Гісторыя

Партызаны рабілі дыверсіі на чыгунцы і шашы МінскСмалявічыБарысаў, узарвалі і спалілі 55 мастоў, 4 склады. У ноч на 26 верасня 1943 года падарвалі 470 рэек, разбурылі 1,5 км чыгункі. Неаднаразова пашкоджвалі падземны кабель, які злучаў стаўку Гітлера з Усходнім фронтам. У красавіку—чэрвені 1943, красавіку—чэрвені 1944 гадоў вялі баі з карнікамі. У ліпені 1944 года ўдзельнічалі ў ліквідацыі групоўкі нямецкіх войск у Смалявіцкім раёне.

Памяць

У 1967 годзе ў вёсцы Юр’ева Смалявіцкага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads