Іван Рыгоравіч Паўлоўскі
дзяржаўны дзеяч СССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іван Рыгоравіч Паўлоўскі (5 ліпеня 1922, в. Латыгаль, Сенненскі павет, Віцебская губерня — 22 ліпеня 2007, Масква) — савецкі дзяржаўны дзеяч. Міністр шляхоў зносін СССР (1977—1982). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР ад Кемераўскай вобласці (1977—1984). Член ЦК КПСС (1981—1986). Кандыдат эканамічных навук (1969).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 5 ліпеня 1922 года ў в. Латыгаль Сенненскага павета Віцебскай губерні.
Пасля заканчэння Аршанскага тэхнікума чыгуначнага транспарту (1941) працаваў на Свярдлоўскай чыгунцы, дзе прайшоў шлях ад дзяжурнага па станцыі да начальніка буйнога чыгуначнага вузла. У 1947—1972 гадах працаваў на Паўднёва-Усходняй, Паўднёва-Уральскай, Прыволжскай чыгунках начальнікам станцыі, першым намеснікам начальніка, начальнікам чыгункі.
У 1972—1977 гадах — намеснік міністра — начальнік Галоўнага ўпраўлення руху, у 1977—1982 гадах — Міністр шляхоў зносін СССР. Быў адхілены ад працы пасля лістападаўскага пленума ЦК КПСС 1982 года, на якім Генеральным сакратаром ЦК КПСС быў абраны Юрый Андропаў, які раскрытыкаваў працу савецкага транспарту[2].
У 1982—1984 гадах — першы намеснік Пастаяннага прадстаўніка СССР у Савеце эканамічнай узаемадапамогі. З красавіка 1984 года — персанальны пенсіянер саюзнага значэння.
У пачатку 1990-х гадоў быў прызначаны членам Экспертнага савета пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі.
Памёр 22 ліпеня 2007 года ў Маскве. Пахаваны ў Маскве на Траякураўскіх могілках.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Аўтар кніг, прысвечаных развіццю чыгуначнага транспарту «Рэгіянальныя праблемы планавання адзінай транспартнай сеткі» (1970), «Праблемы і перспектывы развіцця транспарту» (1980), «Моя дарога» (2002)[3].
Узнагароды
Зноскі
- Павловский Иван Григорьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- Михаил Горбачёв. Жизнь и реформы Архівавана 31 жніўня 2018. // Горбачёв-Фонд
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads