Іван Сямёнавіч Бірукоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іван Сямёнавіч Бірукоў (нар. 6 кастрычніка 1918, в. Масалоўка, Тамбоўская вобласць — 25 чэрвеня 1944, Бешанковіцкі раён) — Герой Савецкага Саюза (1944).

Хуткія факты Іван Сямёнавіч Бірукоў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

23 чэрвеня 1944 года пад час прарыву абароны непрыяцеля каля вёскі Сіроціна (цяпер Шумілінскага раёна) гвардыі старшы лейтэнант Бірукоў арганізаваў кіраванне падраздзяленнямі і іх забеспячэнне ў баі.

24 чэрвеня 1944 года ён з групай байцоў батальёна фарсіраваў пад шквальным агнём праціўніка Заходнюю Дзвіну каля вёскі Дварышча Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці і захапіў плацдарм, адбіўшы дзесяць контратак варожай пяхоты і танкаў. Памёр у баю.

Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена пасмяротна 22 ліпеня 1944 года[1].

Пахаваны ў брацкай магіле вёскі Узрэчча[2].

Remove ads

Зноскі

  1. ПОМНІКІ ГІСТОРЫІ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2020. Праверана 31 сакавіка 2020.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads