Іван Сідаравіч Кавалёў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іван Сідаравіч Кавалё́ў[1] (29 мая 1913, Ярцава, Смаленская вобласць — 17 снежня 1987) — беларускі вучоны ў галіне прыкладной электронікі і радыётэхнікі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1969), доктар тэхнічных навук (1966), прафесар (1966). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Ленінградскі электратэхнічны інстытут (1941). З 1947 года выкладчык, намеснік дэкана, дацэнт Ленінградскага электратэхнічнага інстытута. У 1953—1956 гг. намеснік дырэктара па вучэбнай і навуковай рабоце Таганрогскага радыётэхнічнага інстытута, у 1956—1962 гг. рэктар Разанскага радыётэхнічнага інстытута. З 1962 г. загадчык кафедры Беларускага політэхнічнага інстытута. У 1964—1973 гг. рэктар і да 1975 г. загадчык кафедры Мінскага радыётэхнічнага інстытута. У 1976 г. старшы навуковы супрацоўнік-кансультант Інстытута тэхнічнай кібернетыкі Акадэміі навук БССР. З 1977 г. загадчык лабараторыі Аддзела фізікі неразбуральнага кантролю АН БССР (з 1980 г. Інстытут прыкладной фізікі).
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Навуковыя працы ў галіне радыёэлектронікі звышвысокіх частот. Заснавальнік новага для Беларусі навуковага напрамку — мініяцюрызацыі хваляводных трактаў, прыбораў і прылад ЗВЧ. Выканаў даследаванні па тэорыі накіроўвалых сістэм і рэзанатараў, праблемах антэна-фідэрнай прылад і распаўсюджвання радыёхваль. Прапанаваў і распрацаваў метад разліку электрычных ратаметров сіметрычных і несіметрычных паласковых хваляводаў з паветраным запаўненнем. Правёў разлік радыёланцугоў на тунэльных дыёдах.
Аўтар 57 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій, 4 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы.
Remove ads
Узнагароды
Навуковыя працы
- Расчет затухания волн в прямоугольных волноводах при помощи комплексного вектора электромагнитного поля. — М., 1956.
- Основы теории и расчета устройств СВЧ: Радиоволноводы и резонансные системы — Минск, 1972.
- Прикладная электродинамика. — Минск, 1978.
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads