Іван Якаўлевіч Лепешаў

беларускі мовазнавец, педагог (1924—2014) From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іван Якаўлевіч Лепешаў (23 кастрычніка 1924, в. Іскозы, цяпер Дубровенскі раён — 12 кастрычніка 2014, Гродна) — беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (1985), прафесар (1987). Ветэран Другой сусветнай вайны.

Хуткія факты Іван Якаўлевіч Лепешаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Іскозы (цяпер Дубровенскі раён, Віцебская вобласць) 23 кастрычніка 1924 года. У 1940 годзе скончыў 8 класаў, здаў экстэрнам экзамены за 9 класаў і паступіў у Аршанскі настаўніцкі інстытут, вучоба ў якім была перапынена нападам Германіі на СССР у Другую сусветную вайну. З 1944 года ваяваў на фронце, быў паранены пры вызваленні Кёнігсберга. Пасля сканчэння Аршанскага настаўніцкага інстытута (1948) працаваў выкладчыкам беларускай мовы ў Свіслацкай сярэдняй школе Гродзенскай вобласці.

Арыштаваны 9 жніўня 1949 года, 12 кастрычніка 1949 года прыгавораны да 10 гадоў у працоўна-папраўчых лагерах з канфіскацыяй маёмасці «за службу ў нямецкай паліцыі»[2]. Пакаранне ён адбываў у лагерах Прыморскага края (1949—1955). Рэабілітаваны ў 1963 годзе[3].

З 1956 года працаваў настаўнікам беларускай і рускай моў і літаратур у школах Шчучынскага раёна. Працуючы ў школе, апублікаваў у выдавецтве «Народная асвета» дзве свае кнігі «Изготовление и использование таблиц по русскому языку» (1966), «Литературно-краеведческий кружок» (1969), якія былі высока ацэнены тагачаснай метадычнай навукай. Завочна скончыў (на выдатна) філалагічны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута (1959) і аспірантуру ў Мінскім педагагічным інстытуце (1971).

З 1971 года працаваў у Гродзенскім педагагічным інстытуце (пасля ўніверсітэце) спачатку выкладчыкам, пасля дацэнтам (1973), прафесарам (1986).

Памёр 12 кастрычніка 2014 года[4]. Пахаваны на гродзенскіх могілках «Аульс» у сектары 1Б[5].

Remove ads

Навуковая дзейнасць

У 1973 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Фразеалогія ў творах К. Крапівы», а ў 1985 годзе доктарскую дысертацыю «Праблемы фразеалагічнай стылістыкі і фразеалагічнай нормы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове».

Сярод колаў навуковых інтарэсаў былі даследаванні ў сферы фразеалогіі, якой Лемешаў прысвяціў больш як 10 кніг. Сярод іх манаграфія-дапаможнік «Фразеалогія сучаснай беларускай мовы» (1998), якая ёсць вынікам шматгадовых тэарэтычных напрацовак даследчыка. Шмат увагі надаваў даследаванню іншых моўных з’яў, займаўся праблемамі парэміялогіі, лексікалогіі, граматыкі, культуры мовы, стылістыкі, мовы мастацкай літаратуры і інш.

Аўтар 520 навуковых, навукова-метадычных публікацый, працы «Литературно-краеведческий кружок», больш як 40 кніг («Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў», «Лінгвістычны аналіз тэксту», «У пошуках ісціны», «Надзённае», суаўтар «Практыкуму па беларускай мове» ды інш.).

Remove ads

Узнагароды

Быў узнагароджаны ордэнам Вялікай Айчыннай вайны II ступені, медалямі «За адвагу», «За баявыя заслугі», «За ўзяцце Кёнігсберга».

Узнагароджаны знакам «Выдатнік народнай асветы».

Бібліяграфія

  • Фразеалогія ў творах К.Крапівы : стыліст. выкарыстанне фразеалагізмаў / рэд. Ф. М. Янкоўскі. — Мінск: Навука і тэхніка, 1976. — 152 с.
  • Лінгвістычны аналіз літаратурнага твора: для выкладчыкаў беларус. мовы і літ.. — Мінск: Нар. асвета, 1981. — 157 с.
  • Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў. — Мінск: Народная асвета, 1981. — Т. 1. — 160 с.
  • Проблемы фразеологической стилистики и фразеологической нормы в современном белорусском литературном языке: автореф. дис.... д-ра филол. наук. — Минск: Ин-т языкознания им. Я. Коласа АН БССР, 1984. — 37 с.
  • Праблемы фразеалагічнай стылістыкі і фразеалагічнай нормы. — Мінск: Навука і тэхніка, 1984. — 262 с.
  • Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы / рэд. Іван Саламевіч. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1993. — Т. 1. — 590 с. ISBN 5-85700-125-0.
  • Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы / рэд. Іван Саламевіч. — Менск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1993. — Т. 2. — 607 с. ISBN 5-85700-132-3.
  • Іван Лепешаў, Марыя Якалцэвіч. Слоўнік беларускіх прыказак / рэд. Іван Сіпакоў. — Мінск: БелЭн імя П.Броўкі, 1996. — 352 с. ISBN 985-11-0046-3.
  • Фразеалогія сучаснай беларускай мовы: вучэб. дапам. для студэнтаў філал. фак. ВНУ. — Мінск: Выш. шк., 1998. — 270 с.
  • Іван Лепешаў, Марыя Якалцэвіч. Практыкум па лексікалогіі і фразеалогіі: дапам. для студэнтаў філал. спецыяльнасцей ВНУ. — Гродна: ГрДУ, 2001. — 191 с.
  • І.Я. Лепешаў, М.А. Якалцэвіч. Слоўнік беларускіх прыказак. — Мінск: Беларус. навука, 2002. — 509 с.
  • Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў. — Мінск: БелЭн, 2004. — 443 с.
  • Парэміялогія як асобны раздзел мовазнаўства / рэд. Наталля Дудко. — Гродна: ГрДУ, 2006. — 279 с. 150 экз. ISBN 985-417-808-0. Архівавана 5 сакавіка 2016.
  • Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы. — 2-ое выд. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008. — Т. 1. — 669 с. 2 000 экз. ISBN 978-985-11-0403-7.
  • Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы. — 2-ое выд. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2008. — Т. 2. — 702 с. 2 000 экз. ISBN 978-985-11-0405-1. Архівавана 5 сакавіка 2016.
  • Лінгвістычны аналіз тэксту. — Мінск: Вышэйшая школа, 2009. — 287 с. 2 000 экз. ISBN 978-985-06-1534-3. Архівавана 5 сакавіка 2016.
  • Іван Лепешаў, Марыя Якалцэвіч. Тлумачальны слоўнік прыказак / Марына Вахмяніна. — 2-ое выд.. — Гродна: ГрДУ, 2011. — 695 с. 200 экз. ISBN 978-985-515-446-5. Архівавана 5 сакавіка 2016.
Remove ads

Зноскі

  1. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>
  2. Лепешаў Іван Якаўлевіч. web.archive.org (marakou.by) (5 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 23 кастрычніка 2023.
  3. Памёр прафесар Іван Лепешаў . zviazda.by (12 кастрычніка 2014). Праверана 25 кастрычніка 2023.
  4. Пад Гародняй асвяцілі помнік Івану Лепешаву (недаступная спасылка). БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ (12 кастрычніка 2016). Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2020. Праверана 25 кастрычніка 2023.
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads