Аршанскі настаўніцкі інстытут

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Арша́нскі наста́ўніцкі інстыту́т імя Янкі Купалы — навучальная ўстанова ў 1936—1955 гадах у Оршы.

Хуткія факты Аршанскі настаўніцкі інстытут імя Янкі Купалы (АНІ імя Янкі Купалы), Заснаваны ...

Інстытут падрыхтоўваў настаўнікаў 5—7-х класаў для 7-гадовых і сярэдніх агульнаадукацыйных школ.

Remove ads

Гісторыя

Створаны ў 1936 годзе як Аршанскі 2-х гадавы настаўніцкі інстытут Народнага камісарыята асветы БССР.

У Вялікую Айчынную вайну знішчаны навучальны корпус, інтэрнат, абсталяванне, бібліятэка. Аднавіў дзейнасць у 1944 годзе.

У 1945 годзе прысвоена імя Янкі Купалы.

Закрыты падчас узбуйнення педагагічных вышэйшых навучальных устаноў.

Аддзяленні і кафедры

Аддзяленні:

  • Фізіка-матэматычнае
  • Гістарычнае
  • Беларускай і рускай мовы

Кафедры:

  • Беларускай і рускай мовы і літаратуры
  • Педагогікі
  • Псіхалогіі
  • Фізікі і матэматыкі
  • Марксізму-ленінізму

Вядомыя выпускнікі

Вядомыя выкладчыкі

  • Ермакоў І. Ф. (рэктар 1945—1953) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч.
  • Жураў А. Я. — гісторык, доктар гістарычных навук, загадчык кафедры гісторыі КПСС у 1948—1955 гадах.
  • Лібан М. І. — гісторык рускай літаратуры.

Літаратура

Гл. таксама

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads