Іван Яўграфавіч Савельеў

беларускі ваенны інжынер From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іван Яўграфавіч Савельеў (1866—1951) — штабс-капітан, ваенны інжынер Гродзенскай інжынернай дыстанцыі[1].

Хуткія факты Іван Яўграфавіч Савельеў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Паходзіў з сям’і патомных дваран. Нарадзіўся ў Магілёве і вучыўся ў мясцовай мужчынскай гімназіі, а потым у Мікалаеўскім ваенна-інжынерным вучылішчы ў Пецярбургу[1].

Па заканчэнні вучылішча накіраваны ў горад Гродна, дзе з 1896 года прымаў удзел у будаўніцтве шэрагу ваенных аб’ектаў на тэрыторыі губерні: ваенных складоў, пакгаўзаў, казарма[1].

Творчасць

Thumb
Пакроўская царква на фота пачатку 20 стагоддзя

Між іншага з’яўляўся вытворцам работ пры будаўніцтве Свята-Пакроўскага храма-помніка[2] ў 1904—1907 гадах. Пасля завяршэння працы над храмам у Гродне, кіраваў узвядзеннем падобных жа цэркваў у Дзвінску і Сувалках[1].

Памёр 14 жніўня 1951 года.

Пісьменніцкая дзейнасць

Выдаў брашуру «Войсковые гарнизонные церкви в г. Гродно и Сувалках»[3]

Сям’я

Дзеці[4][5][6]:

  • Дачка Надзея (1904—1910), якая памерла ў дзяцінстве, пахавана, як і бацька, на Праваслаўных могілках у Гродне.
  • Сын Уладзімір (?-1964)
  • Дачка Лідзія

Адрасы

У Гродне жылі ва ўласным драўляным доме па Сапёрнай вуліцы, дом не захаваўся[1].

Зноскі

  1. Савельев И. Е. Войсковые гарнизонные церкви в городах Гродно и Сувалках. — Гродно, 1907
  2. Черепица В. Н. Преодоление времени, — C. 161—170
  3. Орловский Е. Ф. Гродненская старина. — С. 337—338.
  4. Кулагин А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі — С. 63
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads