Яўстафій Філарэтавіч Арлоўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Яўстафій Арлоўскі (14 красавіка (26 красавіка) 1863, в. Славенск, Ашмянскі павет, Віленская губерня, цяпер Валожынскі раён — 15 снежня 1913) — беларускі краязнавец, гісторык і педагог.

Хуткія факты Яўстафій Філарэтавіч Арлоўскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям'і праваслаўнага святара. Скончыў Літоўскую духоўную семінарыю, потым Пецярбургскі гісторыка-філалагічны інстытут (1885)[1]. Выкладаў гісторыю ў Гродзенскай мужчынскай гімназіі[1]. Быў прыхільнікам заходнерусізму. Член Гродзенскага археалагічнага камітэта і Паўночна-Заходняга адзела Рускага геаграфічнага таварыства[1].

Даследаваў гісторыю Гродна і даказаў яго тоеснасць з летапісным Гарадзенам[1]. Я. Арлоўскі адзначаў росквіт горада ў часы ВКЛ, станоўча ацэньваў ролю магдэбургскага права[1]. Аўтар аднаго з першых даследаванняў гісторыі горада Гродна ад заснавання да пач. 20 ст. («Гродненская старина», Ч. І. Гродна, 1910). Разам з ідэалагічным перабольшваннем ролі праваслаўя, выключна станоўчай ацэнкай уваходжання Гродзеншчыны ў склад Расійскай імперыі і інш. Я. Арлоўскі ўнёс значны ўклад у захаванне гістарычнай памяці Гродна. Адным з вучняў Я. Арлоўскага быў Ю. Ядкоўскі.

Remove ads

Творы

  • Свислоч-Волковысская: (Исторический очерк). — Гродно, 1895
  • К истории народного образования в Гродненской губернии. — Гродно. 1899
  • Исторический очерк Гродненской гимназии. — Гродно, 1901
  • Гродненская губерния в 1812 г.: Исторический очерк. — Гродно, 1912

Зноскі

  1. т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads