Івашынавічы
вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Івашы́навічы[1] (трансліт.: Ivašynavičy, руск.: Ивашиновичи) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крывасельскага сельсавета.
Remove ads
Геаграфія
Размешчана за 21 км на паўночны ўсход ад г. Вілейка, 13 км ад чыг. ст. Княгінін на лініі Маладзечна—Полацк, 124 км ад Мінска, на аўтадарозе Івашынавічы—Рэчкі. Ля вёскі знаходзіцца максімальная адзнака вышыні (223 м) Вілейскага раёна.
Гісторыя
У 1765 годзе вёска ў Вілейскім старостве Ашмянскага павета ВКЛ, 9 двароў.
Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 годзе ў Вілейскім павеце Мінскай губерні, уласнасць І. Куранецкага. У 1895 года ў Віленскай губерні, адкрыта школа граматы. У 1897 годзе вёска (27 двароў, 244 жыхары, царква) і сядзіба (2 двары, 15 жыхароў) у Рабунскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні.
З 1921 года вёска і фальварак у складзе Польскай Рэспублікі, Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Касцяневічы[2].
З лістапада 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Куранецкім раёне Вілейскай вобласці, з 12 кастрычніка 1940 года ў Куранецкім сельсавеце. З 25 чэрвеня 1941 да 4 ліпеня 1944 года акупіраваны нацыстамі. З фронтоў Вялікай Айчыннай вайны не вярнулася 8 жыхароў.
З 20 верасня 1944 года ў Куранецкім, з 4 ліпеня 1946 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай вобласці. 21 чэрвеня 1949 года створаны калгас імя Сталіна. З 16 чэрвеня 1954 года да 18 мая 1959 года вёска ўваходзіла ў склад Рэчкаўскага сельсавета[3], затым да 28 мая 2013 года — у склад Касцяневіцкага сельсавета[4]. З 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці. Землі знаходзіліся ў складзе калгаса «Зара», працаваў магазін.
Remove ads
Насельніцтва
- 1800 год — 102 жыхары, 13 двароў.
- 1908 год — 278 жыхароў.
- 1931 год — 286 жыхароў, 48 двароў[5].
- 1960 год — 255 жыхароў.
- 1988 год — 98 жыхароў, 51 двор.
- 2008 год — 21 жыхар, 13 гаспадарак.
- 2019 год — 16 чал.
Славутасці

- Капліца могілкавая, 1938 г.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads