Івянецкае графства
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Івянецкае графства — аб'яднанне прыватнаўласніцкіх маёнткаў, створанае падскарбіем літоўскім Янам Міхалам Салагубам у 1743 годзе пасля законна выйгранага судовага працэсу аб Івянцы.

Гісторыя
Мястэчка Івянец стала уласнасцю Салагубаў ужо ў XVI стагоддзі. Па заканчэнні судовага працэссу ў 1743 годзе і па дакупцы маёнтка Старынкі Івянецкія (1745 год) і выкупе шэрагу навакольных шляхецкіх маёнткаў ва ўласнасці Салагубаў апынуліся зямельныя абшары, у цэнтры якіх знаходзіўся Івянец і якія сталі называцца Івянецкім графствам.
Івянецкае графства было арганізавана сынам Яна Міхала — Антоніем Салагубам, генералам артылерыі, жанатага з Брыгітай Радзівіл, дачкой Мікалая Фаустына Радзівіла. Пасля смерці бацькі ў 1748 годзе Антоні атрымаў у спадчыну графства. Пасля смерці Антонія спадчынніцай стала яго ўдава, а пасля яе — унук падскарбія, Ежы Салагуб. Пасля смерці Ежы Салагуба графства ўзяла ў спадчыну яго ўдава Марыяна, у другім шлюбе жонка Алаіза Фрыдэрыка Бруля, старосты варшаўскага.
Пасля яе заўчаснай смерці ў 1782 годзе, Івянец стаў спадчынай непаўналетняй праўнучкі падскарбія Салагуба, Юзэфы Салагуб. У 1783-1784 гадах адбываўся працэс у Галоўным Трыбунале ў Вільні і працэсс эксдывізорскі у Івянцы па ўрэгуляванні запазычаннасцяў, зробленых яшчэ пры жыцці Ежы Салагуба[1].
Уладальнікі Івянецкага графства

- Антоні Салагуб (каля 1710 — 1759) — генерал літоўскай артылерыі, староста азярышчанскі (1744—1759), пасэсар івянецкі (1744—1748), уладальнік Івянецкага графства, Ільскага графства і Старынак (1748—1759)
- Брыгіта Радзівіл (1727 — 1773) — жонка Антонія Салагуба, уладальніца Івянецкага і Ільскага графстваў (1759—1773)
- Ежы Салагуб (1751 — 1777) — сын Антонія Салагуба і Брыгіты Радзівіл, стараста эйшышскі (1775—1777), уладальнік Івянецкага графства (1773—1777)
- Марыяна Патоцкая (1754 — 1782) — жонка Ежы Салагуба, уладальніца Івянецкага графства (1777—1782)
- Юзэфа Дарота Салагуб (1777 — 1828) — дачка Ежы Салагуба і Марыяны Патоцкай, ўладальніца Івянецкага графства (1782—1802), замужам за Станіславам Патоцкім і Тадэвушам Тышкевічам
Пасля Юзэфы Салагуб Івянец у пачатку XIX стагоддзя перайшоў ва ўласнасць роду Плявакаў.
Remove ads
Апісанне
Станам на 1784 год графства аб'ядноўвала наступныя вёскі і фальваркі:
- У парафіі Івянец: Абрамаўшчына, Амбражэі, Баравікоўшчына, Васішкі, Войткаўшчына, Грабоўшчына, Дзякоўшчына, Замасцяны, Івянец, Казарэзы, Канаплічы, Каралеўшчына, Кіхіцкі, Клепачы, Мазулеўшчына, Мандроўшчына, Маскалеўшчына, Мешкуці, Мядоўшчына, Пупкі, Рудзеўшчына, Рудня, Станюшкі, Таўканы, Ткачы, Часнакі, Шыкуці;
- У парафіі Камень: Адамкі, Вуглы, Пагарэлка, Сівіца (двор), Сівіца (вёска), Скіпароўцы.
Адначасова на тэрыторыі графства знаходзіліся маёнткі, якія належалі каталіцкай царкве:
- Курдуны — належалі францысканскаму кляштару у Івянцы (вёска і карчма, на поўнач за вялікую мілю)
- Пакуці — належалі францысканскаму кляштару ў Івянцы (фальварак, карчма, сажалка, 2 млыны, некалькі паселішч (хутароў) на поўнач за поўмілі))
- Юржышкі — належалі івянецкаму пробашчу пры гасцінцы мінскім за тры мілі на паўднёвы усход
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
- Эксдывізія — назва судовага працэсу ў вялікалітоўскім, а потым і польскім праве, калі крэдыторам з маёнтка даўжніка выдзялялася зямля даўжніка, абкладзеная даўгамі. Такі падзел суправаджалі эксдывізіяцкія суды, нярэдка ў выніку цэлыя маёнткі ішлі ў падзел паміж крэдыторамі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads