Эйшышкі

горад у Літве From Wikipedia, the free encyclopedia

Эйшышкіmap
Remove ads

Эйшы́шкі[2], таксама Э́йшышкес[3] (літ.: Eišiškės) — горад у Літве, на рацэ Вярсяка. Уваходзяць у склад Салечніцкага раёна Віленскага павета. Месцяцца за 33 км ад Салечнікаў, за 70 км на паўднёвы захад ад Вільні, каля граніцы з Беларуссю.

Хуткія факты Краіна, Павет ...

Эйшышкі — былое магдэбургскае мястэчка гістарычнай Лідчыны (частка Віленшчыны).

Remove ads

Назва

Паводле падання з Хронікі Быхаўца тапонім «Эйшышкі» ўтварыўся ад імя міфічнага князя жамойцкага Эйкшыса[4]. Варыянты назвы паселішча ў гістарычных крыніцах: Wesisken і Eykschissken (1384), Eyksiskindorfee (1387), Eyxyszki (1492), Ejszyszki (1400), Ейшышки (1470).

Гісторыя

Выданне «Городские поселения в Российской империи» (Т.1, 1860), дае інфармацыю, што паселішча заснавана ў 1070 годзе Эйшысам, военачальнікам літоўскага князя Эрдзівіла[5], але адкуль гэтыя звесткі не ясна. Паводле сведчання гісторыка і этнографа 1-й паловы XIX ст. Юзафа Ярашэвіча, на яўрэйскіх могілках Эйшышак быў надмагільны камень з надпісам «1170».

Некаторыя даследчыкі першую згадку Эйшышак датуюць 1384 годам, калі адным са сведак дагавора князя Вітаўтам з Тэўтонскім ордэнам выступіў Судзімонт (Sudemund von Wesisken), уладанне якога Wesisken яны лічаць тоесным Эйшышкам. Аднак, наконт лакалізацыі Wesisken ёсць і іншыя думкі. У кожным разе, у 1398 годзе ў Эйшышках пабудавалі першы касцёл. З 1524 года дзейнічала школа.

У часы вайны 1654—1667 гадоў, у 1655 годзе Эйшышкі захапіла і цалкам зруйнавала войска Маскоўскай дзяржавы, другі раз мястэчка спалілі шведы ў Паўночную вайну 1700—1721 гадоў.

У XVII стагоддзі кароль і вялікі князь Ян Сабескі надаў Эйшышкам магдэбургскае права і герб[6] (адноўленае Станіславам Аўгустам у 1792 годзе). Праз мястэчка праходзіў важны гандлёвы шлях з Вільні ў Кракаў. Станам на 1738 год тут было 56 будынкаў. У другой палове XVIII стагоддзя існавалі школа і ратуша. У 1791 годзе Эйшышкі сталі цэнтрам павета Віленскага ваяводства (з 1793 у Мерацкім ваяводстве)[7].

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Эйшышкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Лідскім павеце Віленскай губерні. Станам на 1814 год у мястэчку было 67 будынкаў, на 1829 год — 101 (18 хрысціянскіх і 83 іўдзейскія), на 1863 год — 103. У 1866 годзе працавалі 4 бровары, 2 гарбарні, вадзяны млын. У XIX стагоддзі каля Эйшышак дзейнічала тэлеграфная станцыя на лініі Варшава — Санкт-Пецярбург. У 1847—1852 гадах паводле праекта Тэадора Нарбута тут збудавалі мураваны касцёл Ушэсця Гасподняга. Паводле звестак за 1852—1853 гады ў Эйшышках налічвалася 40 цэхавых рамеснікаў і найбольшая сярод мястэчак Лідчыны колькасць рамесных спецыяльнасцей.

У Першую сусветную вайну Эйшышкі занялі нямецкія войскі. Увосень 1918 года тут сфарміравалася самаабарона — польская ваенная арганізацыя, мэтай якой была абарона мястэчка ад бальшавікоў. Узначаліў яе капітан Казімір Ільцэвіч[8]. 7 чэрвеня 1919 года Эйшышкі разам з усім Лідскім паветам увайшлі ў склад Віленскай акругі Грамадзянскай Управы Усходніх Земляў — часовай польскай адміністрацыйнай адзінкі[9].

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Эйшышкі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны. За польскім часам мястэчка называлі «Віленскім прадмесцем», бо перакупнікі з Вільні прыязджалі сюды набываць разнастайныя прадукты[10].

У 1939 годзе Эйшышкі былі перададзены Літве. 3 жніўня 1946 паселішча атрымала статус горада. У 1950 Эйшышкі сталі цэнтрам раёна (з 1972 у Салечніцкім раёне).

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1820—333 чал.; 1829—797 чал., з іх 75 хрысціян і 722 юдэі[11]; 1863—706 чал.; 1866—715 чал., з іх 89 каталікоў, 16 праваслаўных, 610 іўдзеяў[12]; 1869—741 чал.[13]; 1885—706 чал.[14]; 1897 — 3196 чал., у тым ліку 2376 іўдзеяў
  • XIX стагоддзе: 1905—2448 чал.; 1921—2382 чал.; 1938 — 3188 чал.; 1959—2532 чал.; 1970 — 3481 чал.; 1974 — 3600 чал.; 1976 — 3700 чал.; 1979 — 3467 чал.; 1989 — 3789 чал.
  • XXI стагоддзе: 2001 — 3765 чал.; 2010 — 3575 чал.

Адукацыя

У Эйшышках працуюць 3 сярэднія, музычная і спартыўная школы, дашкольныя ўстановы.

Культура і спорт

Дзейнічаюць бібліятэка, 2 спартыўныя залы.

Славутасці

  • Гістарычная забудова (XIX — пачатак XX стагоддзяў; фрагменты)
  • Замчышча
  • Касцёл Ушэсця Гасподняга (18471852)

Страчаная спадчына

  • Ратуша (XVIII стагоддзе)

Галерэя

Гарады-пабрацімы

Цікавыя факты

  • У паваенны час у Эйшышках працаваў беларускі ксёндз Уладзіслаў Чарняўскі
  • У 2004 каля Эйшышкаў пагранічнікі выявілі трубаправод рэкорднай даўжыні — 3 км, прызначаны для кантрабанды спірту з Беларусі ў Літву[15].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads