Ігар Аляксандравіч Ляшчэня

беларускі дыпламат From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

І́гар Алякса́ндравіч Ляшчэ́ня (нар. 21 снежня 1967, Жодзіна) — беларускі дыпламат.

Хуткія факты Ігар Ляшчэня, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Славацкай Рэспубліцы ...
Remove ads

Біяграфія

Пасля сканчэння ў 1991 годзе Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносін, уладкаваўся на працу ў Міністэрства замежных спраў СССР, адкуль яго накіравалі на працу ў пасольства СССР у Егіпце.

З 1994 да 1997 года працаваў у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

З 1997 года працаваў у пасольстве Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Егіпет, 3 чэрвеня 1998 года быў прызначаны там паслом [2]. Адстаўлены 21 студзеня 2002 года [3], працаваў у адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

16 мая 2006 года прызначаны паслом у Дзяржаве Ізраіль [4]. 28 верасня 2012 года быў адстаўлены[5].

Працаваў на розных пасадах у МЗС Беларусі.

13 чэрвеня 2016 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Славацкай Рэспубліцы[6]. Падчас пратэстаў у Беларусі 16 жніўня 2020 года заявіў аб падтрымцы пратэстуючых і асудзіў прымяненне гвалту з боку праваахоўных органаў[7]. Аднак так і не далучыўся да апазіцыйных структур. 18 жніўня ён падаў у адстаўку з пасады, якая была прынятая 24 жніўня[8]. Вярнуўся ў Беларусь.

11 жніўня 2021 года Ігара Ляшчэню затрымалі па крымінальнай справе, якая была заведзена Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь па факце масавых беспарадкаў у Мінску[9]. 16 жніўня праваабаронцы прызналі яго палітычным зняволеным[10]. 20 жніўня Ляшчэню выпусцілі пад падпіску пра неразгалошванне хады следства[11].

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads