Уладзімір Мікалаевіч Скварцоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзі́мір Мікала́евіч Скварцо́ў (нар. 21 снежня 1954 у г. Рэж Свярдлоўскай вобласці, РСФСР) — беларускі дыпламат.

Хуткія факты Уладзімір Скварцоў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Ізраіль ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Мінскі дзяржаўны інстытут замежных моў (1977) і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1992).

На дыпламатычнай службе з 1981 года. Працаваў у пасольстве СССР у Германскай Дэмакратычнай Рэспубліцы, на розных пасадах у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь (19921995). У 19951998 гадах быў саветнікам у пасольстве Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія. У 19981999 гадах быў кіраўніком прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

3 верасня 1999 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія[1]. Адстаўлены з гэтай пасады 26 чэрвеня 2009 года[2].

У 2009—2013 быў начальнікам упраўлення знешнепалітычнага аналізу МЗС Рэспублікі Беларусь.

10 верасня 2013 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Дзяржаве Ізраіль[3]. 12 верасня 2019 года быў вызвалены з пасады[4].

Remove ads

Узнагароды

21 снежня 2004 года ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў[5], а 9 кастрычніка 2008 года — Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[6].

Сям’я

Жанаты, мае дачку.

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads