Ігар Уладзіміравіч Голубеў

беларускі скульптар (1961—2024) From Wikipedia, the free encyclopedia

Ігар Уладзіміравіч Голубеў
Remove ads

І́гар Уладзі́міравіч Го́лубеў (10 чэрвеня 1961(1961-06-10), Віцебск, СССР1 сакавіка 2024(2024-03-01)[1], Масква) — беларускі скульптар.

Хуткія факты Ігар Уладзіміравіч Голубеў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 1990 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, вучыўся ў Анатоля Анікейчыка, Анатоля Арцімовіча. Удзельнік мастацкіх выставак з 1992 года. З 1996 года — сябра Беларускага саюза мастакоў.

Жыў і працаваў у Мінску. Пахаваны на Мазурынскіх могілках у Віцебску[A].

Творчасць

Thumb
«Вечны вандроўнік» — помнік Язэпу Драздовічу ў Мінску. Скульптар Ігар Голубеў, архітэктар Вячаслаў Марухін.

Працаваў у манументальнай і станковай скульптуры. Стварыў помнікі Язэпу Драздовічу (1993)[2], «Архангел Міхаіл, які перамагае дракона» (1996), Ефрасінні Полацкай (1999; усе ў Мінску), Напалеону Орду ў Іванаве (1997)[3], Уладзіміру Караткевічу ў Оршы, Ефрасінні Полацкай у Полацку, Васілю Цяпінскаму і Сымону Буднаму ў дворыку БДУ ў Мінску[4], выканаў бюст Мікалая II для Старой Русы (Расія)[5]. Выканаў скульптуры «Бабёр, які сядзіць на лаўцы» ў Бабруйску (2005), «Андрэй Полацкі» ў Полацку (2008), «Русалка» ў Лепелі (2009), «Скабар» у Пскове (2014)[6], «Маці Божая» ў Мёрах[7], «Закаханыя» (разам з Сяргеем Сотнікавым) на станцыі Багушэўская ў Багушэўску (2024)[8]. Аўтар станковых кампазіцый «Памяці загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны прысвячаецца» (1992), «Пісьмо з фронту» (1992), «Грунвальдаская бітва» (1993) і іншых[9].

Remove ads

Заўвагі

  1. сектар 23, нумар 11/15

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads