Ігар Міхайлавіч Мальцаў

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ігар Міхайлавіч Мальцаў (нар. 11 сакавіка 1986, Першамайскі, Лідскі раён) — беларускі футбаліст, абаронца.

Хуткія факты Ігар Мальцаў, Поўнае імя ...
Remove ads

Кар’ера

Клубная

Доўгі час гуляў за мінскі МТЗ-РІПА, з 2005 года быў іграком асноўнага складу.

У 2010 годзе апынуўся ў «Гомелі», дзе стаў асноўным абаронцам. У сезоне 2011 страціў месца ў аснове і ў ліпені 2011 года быў аддадзены ў арэнду бабруйскай «Белшыне».

У студзені 2012 года падпісаў кантракт з «Белшынай», але ў жніўні таго ж года перайшоў у «Гарадзею»[3]. У складзе «Гарадзеі» замацаваўся на пазіцыі асноўнага левага абаронцы. У Першай лізе 2014 стаў адзіным палявым іграком, які правёў ад пачатку да канца ўсе матчы.

У студзені 2015 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй»[4]. Па выніках сезону 2015 дапамог «цукровым» выйсці ў Вышэйшую лігу. У студзені 2016 года пакінуў клуб[5].

У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у мазырскую «Славію» і ў неўзабаве падпісаў кантракт[6]. Стаў асноўным левым абаронцам мазырскага клуба. Па заканчэнні сезону 2016 стала вядома, што Мальцаў пакідае «Славію» і завяршае кар’еру[7].

Міжнародная

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

Remove ads

Дасягненні

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads