Ігар Паўлавіч Бурмістраў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ігар Паўлавіч Бурмістраў (нар. 30 верасня 1968) — беларускі военачальнік. Першы намеснік камандуючага ўнутранымі войскамі – начальнік штаба з 2018 года, генерал-маёр (2019).

Хуткія факты Ігар Паўлавіч Бурмістраў, Дата нараджэння ...

Біяграфія

Нарадзіўся 30 верасня 1968 года.

Быў камандзірам вайсковай часткі № 5530 унутраных войскаў МУС у Полацку[1].

З 22 ліпеня 2008 па 24 кастрычніка 2008 года з’яўляўся камандзірам 6-й асобнай спецыяльнай міліцэйскай брыгады ўнутраных войскаў МУС у Гомелі.

З канца 2008 года з’яўляўся камандзірам вайсковай часткі 5448 унутраных войскаў МУС у Мінску[2].

У 2014—2018 гадах працаваў першым намеснікам начальніка аператыўнай і баявой падрыхтоўкі ўнутраных войскаў. З’яўляўся намеснікам камандуючага ўнутранымі войскамі — начальнікам аператыўнай і баявой падрыхтоўкі; часова выконваючым абавязкі камандуючага ўнутранымі войскамі.

1 лютага 2018 года прызначаны першым намеснікам камандуючага ўнутранымі войскамі МУС — начальнікам штаба[3]. 2 ліпеня 2019 года Бурмістраву прысвоена воінскае званне генерал-маёра[4].

Remove ads

Узнагароды

  • ордэн «За службу Радзіме» III ступені,
  • медаль «За бездакорную службу» III ступені,
  • медаль «За бездакорную службу» II ступені.

Санкцыі ЕС, іншых краін

17 снежня 2020 года быў унесены ў чорны спіс Еўрасаюза[5]. Савет Еўрапейскага саюза пры ўвядзенні санкцый адзначыў, што Бурмістраў як першы намеснік камандуючага ўнутранымі войскамі МУС нясе адказнасць за кампанію рэпрэсій і запалохвання, якую праводзяць унутраныя войскі пад яго камандаваннем пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, у прыватнасці адвольныя арышты і жорсткае абыходжанне, у тым ліку катаванні, мірных дэманстрантаў, а таксама запалохванне і гвалт у дачыненні да журналістаў[6].

26 студзеня 2021 года да снежаньскага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[7]. Вялікабрытанія ўнесла Бурмістрава ў свой санкцыйны спіс 18 лютага 2021 года[8], Швейцарыя — 22 сакавіка 2021 года[9][10].

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads