Ігар Паўлавіч Кананчук
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ігар Паўлавіч Кананчук (нар. 14 сакавіка 1962, г. Клімавічы, Магілёўская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Гомельскі кааператыўны інстытут па спецыяльнасці «Эканоміка гандлю».
Працаваў інструктарам па гандлі Слаўгарадскага раённага спажывецкага таварыства; загадчыкам вытворчасці грамадскага харчавання Клiмавiцкага раённага спажывецкага таварыства; старшынёй праўлення Курманаўскага спажывецкага таварыства Мсціслаўскага райспажыўсаюза; намеснікам старшыні праўлення па гандлі, старшынёй праўлення Чавускага райспажыўсаюза Магілёўскай вобласці; старшынёй гарадскога спажывецкага таварыства, дырэктарам гарадскога рознічнага гандлёвага прадпрыемства Касцюковіцкага райспажыўсаюза; дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Касцюковіцкі малочны завод»; дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Магілёўскі малочны камбінат», дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Бабушкина крынка», дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Бабушкина крынка» — кіруючая кампанія холдынга "Магілёўская малочная кампанія «Бабушкина крынка».
З’яўляўся дэпутатам Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання.
З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам Айчыны ІІІ ступені.
Асабістае жыццё
Жанаты, мае дачку.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads