Ігар Робертавіч Вільдфлуш
беларускі вучоны ў галіне аграхіміі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ігар Робертавіч Вільдфлуш (нар. 7 мая 1940, Горкі, Магілёўская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне аграхіміі, доктар сельскагаспадарчых навук (1996), прафесар (1998). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (2000) і Акадэміі аграрнай адукацыі Расійскай Федэрацыі (2009).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Горках у сям’і доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара Роберта Тэнісавіча Вільдфлуша[1]. У 1964 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. З 1964 года працаваў інжынерам-глебазнаўцам у глебавай экспедыцыі пры БСГА. З 1966 па 1969 гады — асістэнт кафедры біяхіміі.
У 1972 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата сельскагаспадарчых навук. З 1972 па 1981 год працаваў асістэнтам кафедры глебазнаўства, старшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры аграхіміі. У 1995 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара сельскагаспадарчых навук. З 1998 года — прафесар. У 1996 годзе абраны загадчыкам кафедры аграхіміі. З 1 студзеня 2020 года — прафесар кафедры аграхіміі [2].
Remove ads
Сям’я
- дачка Вольга Ігараўна Мішура (нар. 1978), кандыдат сельскагаспадарчых навук
Уклад у навуку
І. Р. Вільдфлуш упершыню ў рэспубліцы з выкарыстаннем метадаў фракцыянавання арганічных і мінеральных фасфатаў даследаваў структуру фасфатнага фонду дзярнова-падзолістых аўтаморфных, забалочаных і эразіраваных дзярнова-падзолістых глеб. Вывучаў ператварэнне форм фосфарных угнаенняў у асноўных разнавіднасцях дзярнова-падзолістых глеб у працяглых стацыянарных даследаваннях з угнаеннямі, уплыў вапнавання на фасфатны рэжым глебы і ператварэнне форм фосфарных угнаенняў і інш.[3].
Па выніках навуковых даследаванняў апублікаваў больш за 400 навуковых і навукова-метадычных работ, у тым ліку звыш 30 кніг, падручнік «Аграхімія», які вытрымаў два выданні, 15 вучэбных дапаможнікаў, 6 манаграфій, даведнікаў аграхіміка, а таксама шэраг навукова-папулярных кніг, навуковых артыкулаў у навуковых часопісах Беларусі і шэрагу замежных краін.
Навуковая школа
Стварыў цэлую навуковую школу па праблемах аптымізацыі фасфатнага рэжыму дзярнова-падзолістых глеб, даследаванні эфектыўнасці новых форм угнаенняў, бактэрыяльных дыязатрофных і фасфатмабілізуючых біяпрэпаратаў, рэгулятараў росту раслін. Пад яго кіраўніцтвам абаронены 9 дысертацый, у тым ліку 8 кандыдацкіх і адна доктарская.
Узнагароды і прэміі
Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны, медалём «За працоўныя заслугі» (2021)[4], ганаровымі граматамі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Прэзідыума акадэміі Аграрных навук Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2002, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Стварэнне комплекса вучэбнай літаратуры па аграхіміі для вышэйшых і сярэдніх спецыяльных сельскагаспадарчых навучальных устаноў». У 2006 годзе І. Р. Вільдфлушу за цыкл навуковых прац (у суаўтарстве) прысуджана прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[5].
Remove ads
Працы
- Экологические проблемы агрохимии : учеб.-метод.пособие. — Мн.: 1997 (у суаўт.).
- Система удобрения сельскохозяйственных культур : учеб.пособие. — Мн.: 1998.
- Фосфор в почвах и земледелии Беларуси. — Мн.: 1999 (разам з А. Р. Цыганавым).
- Агрохимия : учебник для студентов с.-х. вузов. — 2-е изд.- Мн.: 2001 (у суаўт.).
- Экологические и медико-социальные аспекты охраны природной среды и здоровья населения. — Мн.:, 2002 (у суаўт.).
- Биологический азот в земледелии Беларуси. — Мн.: 2003 (у сааўт.).
- Удобрения и качество урожая сельскохозяйственных культур. — Минск: 2005 (у сааўт.).
- Эффективность применения микроудобрений и регуляторов роста при возделывании сельскохозяйственных культур. — Мн.:, 2011 (у суаўт.).
- Комплексное применение средств химизации при возделывании зерновых культур. — Мн.: 2014 (у суаўт.).
- Применение удобрений на основе материалов агрохимического и радиологического обследования почв// Учебное пособие для студентов с.-х. вузов. — Мн.: 2003. — 132 с. (у суаўт.).
- Крупномасштабное агрохимическое и радиологическое обследование почв // Практическое пособие по прохождению учебной и производственной практики учащимися средних специальных и студентами высших учреждений образования. — Мн.: ГУ «Учебно-методический центр Минсельхозпрода», 2004. — 81 с. (у суаўт.).
- Система применения удобрений. Дипломное и курсовое проектирование// Учебное пособие для студентов специальности «Агрохимия и почвоведение», "Защита растений и карантин. — Мн.: УП ИВЦ Минфин, 2005. — 136 с. (у суаўт.).
- Агрохимия. Практикум. Учебное пособие для студентов высших учебных заведений по агрономическим специальностям / Под редакцией И. Р. Вильдфлуша, С. П. Кукреша // — Мн.: ИВЦ Минфина, 2010. — 368 с. (у суаўт.).
- Агрохимия: учебное пособие / под ред. И. Р. Вильдфлуша // — Мн.: РИПО, 2011. — 300 с. (у суаўт.).
- Агрохимия: Учебник / под ред. И. Р. Вильдфлуша // — Мн.: ИВЦ Минфина, 2013. — 704 с. (у суаўт.).
- Вильдфлуш, И. Р. Крупномасштабное и радиологическое обследование почв: пособие / И. Р. Вильдфлуш [и др.] //- Горки: БГСХА, 2013. — 84 с. (у суаўт.).
- Агрохимия и система применения удобрений: учебно-методическое пособие. С. Ф. Шекунова, И. Р. Вильдфлуш, В. В. Лапа [и др.] //- Горки: БГСХА, 2016. — 258 с.
- Современные технологии возделывания сельскохозяйственных культур: учебно-методическое пособие/ И. Р. Вильдфлуш [и др.] под ред. И. Р. Вильдфлуша, П. А. Саскевича — Горки : БГСХА, 2016—383 с.
- Справочник агронома / И. Р. Вильдфлуш [и др.]; под ред. И. Р. Вильдфлуша, П. А. Саскевича . — Горки: БГСХА, 2017. — 315 с.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads