Ігар Станіслававіч Станкевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ігар Станіслававіч Станкевіч (30 жніўня 1967, Магілёў, Магілёўская вобласць, БССР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Хуткія факты Ігар Станіслававіч Станкевіч, Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 30 жніўня 1967 года ў г. Магілёве.

Скончыў Магілёўскі дзяржаўны тэхналагічны інстытут, інжынер па аўтаматызацыі; Міжнародны інстытут працоўных і сацыяльных адносін, юрыст.

Служыў у радах Савецкай Арміі ў складзе Крамлёўскага палка (г. Масква).

Працаваў слесарам кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі на вытворчым аб'яднанні «Хімвалакно» г. Магілёва; слесарам кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі, майстрам, старшым майстрам, начальнікам участка па вытворчасці сінтэтычных комплексных нітак, старшынёй прафсаюзнага камітэта вытворчасці сінтэтычных комплексных нітак, намеснікам старшыні прафсаюзнага камітэта, старшынёй прафсаюзнага камітэта ААТ «Магілёўхімвалакно».

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі[1].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны Ганаровай граматай Магілёўскага абласнога Савета Белхімпрафсаюза, Ганаровай граматай Рэспубліканскага камітэта Белхімпрафсаюза.

Асабістае жыццё

Жанаты, мае дачку.

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads