Ігнасіа Альварэс Тамас

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ігнасіа Альварэс Тамас
Remove ads

Ігнасіа Альварэс Тамас (ісп.: Ignacio Álvarez Thomas; 15 лютага 1787 — 19 ліпеня 1857) — лацінаамерыканскі ваенны і палітычны дзеяч, вярхоўны кіраўнік Аб'яднаных правінцый Ла-Платы ў 1815—1816 гг.

Хуткія факты Ігнасіа Альварэс Тамас, Supreme Director of the United Provinces of the Río de la Plata[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Альварэс Тамас нарадзіўся ў Арэкіпе, Перу, затым некаторы час жыў з сям’ёй у Ліме. Калі яго бацьку, які знаходзіўся на іспанскай службе, адклікалі ў Мадрыд ў 1797 годзе, сям’я пераехала ў Буэнас-Айрэс. Тут Альварэс уступіў у шэрагі ўзброеных сіл ў 1799 годзе, прыняў удзел у вайне за незалежнасць Аргенціны.

Пад пачаткам генерала Альвеара ён удзельнічаў у званні палкоўніка ў баях паблізу Мантэвідэа, за што быў узнагароджаны медалём. Нягледзячы на гэта, пазней Альварэс Тамас перайшоў у адкрытую апазіцыю да ўрада Альвеара. Пасля ён быў абраны на пасаду Вярхоўнага кіраўніка Аб’яднаных правінцый Ла-Платы . Гэтую пасаду ён займаў з 20 красавіка 1815 года да 16 красавіка 1816 года.

У 1825 годзе ён быў прызначаны паслом у Перу, а ў кастрычніку таго ж года ён таксама заняў пасаду пасла ў Чылі. Пасля вяртання ў Буэнас-Айрэс ён быў арыштаваны і некаторы час правёў у турме з-за сваіх апазіцыйных дзеянняў у дачыненні да ўрада Хуана Мануэля дэ Росаса. Затым ён эміграваў у Рыа-дэ-Жанейра, адкуль працягваў процістаяць рэжыму Росаса. Пасля падзення ўрада апошняга Альварэс вярнуўся ў Буэнас-Айрэс ў 1852 годзе.

Remove ads

Зноскі

  1. varios autores José Ignacio Álvarez Thomas // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q41705771'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2720582'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2818964'></a>
  2. Find a Grave — 1996. Праверана 29 жніўня 2019.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q63056'></a>
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads