Карлас Марыя дэ Альвеар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Карлас Марыя дэ Альвеар (ісп.: Carlos María de Alvear; 25 кастрычніка 1789, Санту-Анжэлу — 3 лістапада 1852, Нью-Ёрк, ЗША) — аргенцінскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, генерал. Вярхоўны кіраўнік Аб’яднаных правінцый Ла-Платы ў 1815 годзе.
Remove ads
Біяграфія
Альвеар атрымаў адукацыю ў Буэнас-Айрэсе і Англіі. У 1806—1811 гадах служыў у іспанскіх каралеўскіх войсках, прымаў удзел у вайне супраць Напалеона.
У 1812 Альвеар разам з Хасэ дэ Сан-Марцінам вярнуўся ў Буэнас-Айрэс, дзе пачаў граць важную ролю ў вайне за незалежнасць аргенцінскага народа. У 1813 годзе быў старшынёй Генеральнай канстытуцыйнай асамблеі Аб’яднаных правінцый Ла-Платы, якая распрацавала канстытуцыю краіны, ў 1814 годзе ўзначаліў патрыётаў ў Буэнас-Айрэсе, якія вымусілі капітуляваць іспанскіх раялістаў у Мантэвідэа. 9 студзеня 1815 г. Альвеар заняў пасаду вярхоўнага кіраўніка Аб’яднаных правінцый Ла-Платы. Аднак яго імкненне да асабістай улады, а таксама згоду на ўсталяванне англійскай пратэктарата над правінцыямі Ла-Платы прывялі да яго звяржэння ў красавіку таго ж года.
Альвеар бег за мяжу і вярнуўся на радзіму толькі пасля амністыі ў 1821 годзе. Пасля гэтага займаў пасады пасла ў ЗША (1824 і 1838), ваеннага і марскога міністра, а таксама галоўнакамандуючага аргенцінскімі войскамі падчас Аргенціна-бразільскай вайны (1826—1828).
Remove ads
Зноскі
- varios autores Carlos María Alvear y Balbastro // Diccionario biográfico español — Real Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads