Арэкіпа (горад)

горад у Перу From Wikipedia, the free encyclopedia

Арэкіпа (горад)map
Remove ads

Арэкіпа (ісп.: Arequipa) — горад на поўдні Перу, за 1003 км ад сталіцы Лімы, у даліне каля падножжа вулкана Місты. Насельніцтва каля 852 тысяч чалавек. Горад з’яўляецца сталіцай аднайменнага рэгіёна Арэкіпа.

Хуткія факты Арэкіпа, Краіна ...

Заснаваны ў 1540 годзе.

Remove ads

Геаграфія і клімат

Горад размешчаны ва ўрадлівай даліне ракі Чылі, у падножжа спячага вулкана Эль-Місці, на вышыні 2 335 метраў над узроўнем мора паміж прыбярэжнай пустыняй Атакама і горным хрыбтом усходніх Анд.

Клімат Арэкіпы паўпустынны, даволі халаднаваты для горада, які размешчаны так блізка да экватара, дзякуючы значнай вышыні над узроўнем мора. Узровень інсаляцыі вельмі высокі.

Больш інфармацыі Клімат Арэкіпы, Паказчык ...
Remove ads

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...

Гарады-пабрацімы

Цікавыя факты

  • У 1922 годзе амерыканскія батанікі Натаніэль Брытан і Джозеф Роўз па назве горада назвалі род кактусаў, якія растуць на поўдні Перу і поўначы Чылі:Arequipa Britton & Rose.
  • У гонар горада названы астэроід 737 Арэкіпа, які быў адкрыты ў 1912 годзе. Назва звязана з Арэкіпскай абсерваторыяй, размешчанай у той час у горадзе.
  • У Арэкіпе нарадзіўся нобелеўскі лаўрэат Марыа Варгас Льёса.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads