Ігнат Мартынавіч Будзіловіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ігнат Мартынавіч Будзіловіч (1841, Валынская губерня, цяпер Украіна — 28 жніўня (9 верасня) 1863, Орша; Псеўданімы: Каткоў, Ян Піховіч) — кіраўнік паўстання 1863—1864 гадоў у Беларусі[2][3].
Remove ads
Біяграфія
З небагатай шляхты[3]. Скончыў Кіеўскі кадэцкі корпус (1859), служыў падпаручнікам у лейб-грэнадзерскім Екацярынаслаўскім палку ў Маскве[2]. Далучыўся да рэвалюцыйнай арганізацыі[2], падтрымліваў цесныя сувязі з паплечнікам К. Каліноўскага Л. Звяждоўскім, які быў пераведзены па службе з Вільні ў Маскву[3].
У красавіку 1863 года ўцёк з вайсковай часці і з Л. Звяждоўскім выехаў на Магілёўшчыну[2] для арганізацыі паўстанцкіх атрадаў. Пад псеўданімамі Каткоў і Ян Піховіч узначаліў паўстанцкі атрад у Аршанскім павеце[2]. Наступаў на Бабінавічы і Лёзна. У канцы красавіка 1863 года пад Пагосцішчам[2] атрад І. Будзіловіча ўступіў у бой з царскімі войскамі і быў разбіты. Будзіловіча арыштавалі, пасля чатырохмесячнага следства асуджаны ваенным судом да расстрэлу[2][3].
Remove ads
Зноскі
- Будзилович Игнатий Мартынович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads