Ігнацы Дашынскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ігна́цы Дашы́нскі (польск.: Ignacy Ewaryst Daszyński, 26 кастрычніка 1866, Збараж (цяпер Збаражскі раён, Цярнопальская вобласць, Украіна) — 31 кастрычніка 1936, в. Быстра каля г. Бельска-Бяла (цяпер Сілезскае ваяводства Польшча) — польскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, публіцыст. Змагар за незалежнасць Польшчы.
Remove ads
Палітычная і дзяржаўная дзейнасць
Адзін з арганізатараў Польскай сацыял-дэмакратычнай партыі Галіцыі, пазней Польскай сацыялістычнай партыі. Лідар ПСДП.
У 1897 і 1900 гадах пасол (дэпутат) аўстрыйскага дзяржаўнага савета.
У лістападзе 1918 г. стаў прэм'ер-міністрам Часовага Народнага ўрада, абвешчанай у Любліне Польскай Народнай Рэспублікі.
Пасля ваеннага перавароту і прыходу да ўлады ў маі 1926 г. падтрымліваў прэзідэнта Ю. Пілсудскага. У 1929 г. перайшоў у апазіцыю і ўваходзіў у склад арганізатараў саюза левых і цэнтрысцкіх партый Польшчы.
У 1922—1927 г. займаў пасаду віцэ-маршалка, а ў 1928—1930 г. — маршалка ніжняй палаты Нацыянальнай Асамблеі — Сейма Рэспублікі Польшча.

Памёр у 1936 г. і пахаваны ў Кракаве на Ракавіцкіх могілках.
Ганаровы грамадзянін Радама. За літаратурна-публіцыстычную дзейнасць атрымаў узнагароду Польскай Акадэміі Літаратуры «Залатыя акадэмічныя лаўры» ў 1935 г.
Remove ads
Выбраная бібліяграфія
Аўтар шэрагу артыкулаў і публікацый, у тым ліку па пытаннях палітыкі, дзяржаўнага будаўніцтва Польшчы і ўзаемаадносін з Расіяй.
- Szlachetczyzna i odrodzenie Galicji, 1899;
- O formach rządu. Szkic socjologiczny, 1902;
- Polityka proletariatu. Kilka uwag o taktyce rewolucji w Polsce, 1907;
- Mowa o sprawie polsko-ruskiej, wygłoszona w Izbie Posłów d. 21 maja 1908 r., 1908;
- Cztery lata wojny. Szkice z dziejów polityki Polskiej Partii Socjalistycznej Galicji i Śląska, 1918;
- Z burzliwej doby. Mowy sejmowe wygłoszone w czasie od października 1918 do sierpnia 1919 roku, 1920;
- Wielki człowiek w Polsce. Szkic polityczno-psychologiczny, 1925;
- Pamiętniki, tom I Kraków 1925, tom II 1926;
- Sejm, rząd, król, dyktator, 1926;
- W obronie praw przedstawicielstwa ludowego. Przemówienie sejmowe tow. Daszyńskiego, 1926;
- W pierwszą rocznicę przewrotu majowego 1927;
- Czy socjaliści moga uznać dyktaturę proletariatu, 1927.
Remove ads
Зноскі
- Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 23 жніўня 2019.
- Ignacy Daszyński // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads