Прэм’ер-міністр Польшчы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Прэм’ер-міністр Польшчы
Remove ads

Старшыня Савета Міністраў Рэспублікі Польшча (польск.: Prezes Rady Ministrów Rzeczypospolitej Polskiej) паводле Канстытуцыі Рэспублікі Польшча ад 2 красавіка 1997 года (арт. 148):

  1. прадстаўляе Савет Міністраў,
  2. кіруе працай Савета Міністраў,
  3. выдае распараджэнні,
  4. забяспечвае рэалізацыю палітыкі Савета Міністраў і вызначае спосабы яе ажыццяўлення,
  5. каардынуе і кантралюе працу членаў Савета Міністраў,
  6. ажыццяўляе нагляд за тэрытарыяльным самакіраваннем у межах і формах, вызначаных Канстытуцыяй і законамі,
  7. з’яўляецца начальнікам па службе для працаўнікоў урадавай адміністрацыі[1].
Хуткія факты Старшыня Савета Міністраў Рэспублікі Польшча, Узначальвае ...
Remove ads

Спіс кіраўнікоў урада Польшчы

Thumb
Канцылярыя  (англ.) на Уяздоўскай алеі ў раёне Срудмесце Варшавы, офіс старшыні савета міністраў Польшчы.

Каралеўства Польскае (1916—1918)

Каралеўства Польскае (польск.: Królestwo Polskie, ням.: Königreich Polen) — марыянетачная дзяржава, заснаваная Актам ад 5 лістапада 1916 года пры падтрымцы шэрагу польскіх партый[2] і прызнаная Германскай імперыяй і Аўстра-Венгрыяй. Была ўтворана ў межах акупаванай Германіяй і Аўстра-Венгрыяй расійскай тэрыторыі Царства Польскага (аднак без вызначаных граніц) і існавала як дзяржава — сатэліт Германіі.

Дэкларацыя абодвух імператараў аб стварэнні Рэгенцкай рады  (польск.) (польск.: Rada Regencyjna), абмежавала ўладу Германіі на акупаваных тэрыторыях і мусіла дазволіць выбраць новага польскага манарха. 12 верасня 1917 (1917-09-12) года была прынята канстытуцыя каралеўства, якая ўстанавіла манархію, двухпалатны парламент і пазапалітычных міністраў. 7 снежня 1917 (1917-12-07) пасаду прэм’ер-міністра (даслоўна — міністр-прэзідэнт, польск.: minister-prezydent) створанага ўрада заняў Ян Кухажэўскі.

11 лістапада 1918 (1918-11-11) года, у дзень капітуляцыі Германіі Рэгенцкая рада перадала ваенную ўладу Юзафу Пілсудскаму, праз тры дні (14 лістапада 1918 (1918-11-14) года) Пілсудскі прыняў на сябе таксама грамадзянскую ўладу, а Рэгенцкая рада і Часовы народны ўрад Польскай Рэспублікі Перайсці да раздзела «#Польская рэспубліка (1918)» вырашылі надаць Пілсудскаму паўнамоцтвы часовага начальніка дзяржавы (польск.: Tymczasowy naczelnik państwa).

Больш інфармацыі Партрэт, Імя ...

Польская народная рэспубліка (1918)

З распадам Аўстра-Венгерскай імперыі 7 лістапада 1918 (1918-11-07) года ў Любліне была абвешчана Польская народная рэспубліка (польск.: Polska Rzeczpospolita Ludowa), прэм'ер-міністрам Часовага народнага ўрада якой стаў адзін з лідараў Польскай сацыял-дэмакратычнай партыі Галіцыі і Сілезіі-Цешына Ігнацы Дашынскі.

У гэты ж час 11 лістапада 1918 (1918-11-11) у Варшаве Рэгенцкая рада  (польск.) Каралеўства Польскага перадаў паўнамоцтвы па кіраванні краінай Юзафу Пілсудскаму (і быў распушчаны праз 3 дні), пасля чаго 14 лістапада 1918 (1918-11-14) года народны ўрад самараспусціўся, перадаўшы ўлада Часоваму Начальніку дзяржавы Польскай Юзафу Пілсудскаму, Ігнацы Дашынскі, які пры гэтым далучыўся да Пілсудскага, да 17 лістапада 1918 (1918-11-17) захоўваў пасаду главы ўрада, стаўшы такім чынам фактычна першым кіраўніком урада II Рэчы Паспалітай Перайсці да раздзела «#Польская рэспубліка (1918—1939)».

Больш інфармацыі Партрэт, Імя ...

Польская рэспубліка (1918—1939)

Польская Рэспубліка, таксама вядомая як Другая Рэч Паспалітая (польск.: Rzeczpospolita Polska, II Rzeczpospolita) — польская дзяржава, адноўленая ў 1918 годзе. Назва падкрэслівае бесперапынную сувязь з Рэччу Паспалітай (1569—1795), ліквідаванай у выніку яе падзелаў паміж Расійскай імперыяй, Прускім каралеўствам і Аўстрыйскай імперыяй у канцы XVIII стагоддзя.

Пачаткам гісторыі II Рэчы Паспалітай лічыцца 11 лістапада 1918 (1918-11-11) года, калі польскія атрады раззброілі нямецкі гарнізон у Варшаве, і Юзаф Пілсудскі, які вярнуўся з нямецкага палону, прыняў ваенную ўладу з рук Рэгенцкай рады  (польск.) Каралеўства Польскага. 14 лістапада 1918 (1918-11-14) года Пілсудскі прыняў на сябе таксама грамадзянскую ўладу, а Рэгенцкая рада і Часовы народны ўрад Рэспублікі Польшча надалі Пілсудскаму паўнамоцтвы часовага начальніка дзяржавы (польск.: Tymczasowy naczelnik państwa). Абраны на выбарах 26 студзеня 1919 года  (англ.) Заканадаўчы сейм 20 лютага 1919 (1919-02-20) года прызначыў Пілсудскага «Начальнікам дзяржавы» (польск.: Naczelnik państwa)[2]. Главой урада заставаўся міністр-прэзідэнт (польск.: minister-prezydent).

17 сакавіка 1921 (1921-03-17) года ўстаноўчым сеймам была прынята канстытуцыя, якая зацвердзіла рэспубліканскі лад. Быў створаны двухпалатны парламент — Нацыянальны сход, які складаўся з сейма і сената, які выбіраўся тэрмінам на 5 гадоў усеагульным, роўным і тайным прапарцыйным галасаваннем. Сейм зацвярджаў па прапанове прэзідэнта (які выбіраўся Нацыянальным сходам на 7 гадоў) старшыні савета міністраў (польск.: Prezes Rady Ministrów Rzeczypospolitej Polskiej) и отдельных министров, и имел право их смены.

У 1926 годзе пасля дзяржаўнага перавароту ў Польшчы быў усталяваны аўтарытарны санацыйны рэжым на чале з Юзафам Пілсудскім, які зводзіў на нішто асноўныя прынцыпы, што ляжалі ў аснове канстытуцыі.

16 студзеня 1935 (1935-01-16) года сеймам была прынята новая канстытуцыя, паводле якой крыніцай і носьбітам дзяржаўнай улады прызнаваўся прэзідэнт, які канцэнтраваў дзяржаўную ўладу ў сваіх руках. Усіх міністраў прызначаў прэзідэнт па прапанове старшыні савета міністраў. Становішча старшыні савета міністраў у кабінеце было ўмацавана: ён кіраваў працай урада і ўзначальваў савет міністраў. Ён, а не савет міністраў, устанаўліваў агульныя прынцыпы дзяржаўнай палітыкі, якія вызначалі дзейнасць міністраў.

Пасля нападу на Польшчу 1 верасня 1939 (1939-09-01) года нацысцкай Германіі ўрад Польшчы на чале з прэзідэнтам Ігнацыем Масціцкім бег з краіны ў Румынію, пяройдучы граніцу ў ноч на 17 верасня 1939 (1939-09-17) года, аднак быў інтэрнаваны румынскімі ўладамі па патрабаванні Германіі. У гэты ж дзень СССР накіраваў свае войскі да лініі Кёрзана ва ўсходнюю частку Польшчы, акупаваўшы ўсходнюю яе частку.

Больш інфармацыі Партрэт, Імя ...

Урад Польшчы ў выгнанні (1939—1990)

Урад Польшчы ў выгнанні (польск.: Rząd RP na uchodźstwie) — урад Рэспублікі Польшча, які дзейнічаў пасля ўцёкаў з краіны ў верасні 1939 года яе вярхоўнага кіраўніцтва ў час нямецкай акупацыі. У час вайны і ў першыя паваенныя гады ён кіраваў Польскай падпольнай дзяржавай, фарміраваннямі польскіх узброеных сіл на Захадзе і польскім падполлем у самой Польшчы (Армія Краёва, Свабода і Незалежнасць). Месцазнаходжаннем урада былі паслядоўна Парыж30 верасня 1939 (1939-09-30) года), Анжэ (з лістапада 1939 года) і Лондан (з лістапада 1940 года).

Першым кіраўніком урада 30 верасня 1939 (1939-09-30) года быў прызначаны генерал Уладзіслаў Сікорскі, які стварыў кааліцыйны кабінет, у які ўвайшлі прадстаўнікі Нацыянальнай партыі, Партыі працы, Народнай партыі, Польскай сацыялістычнай партыі і санацыйныя палітыкі.

28 чэрвеня 1945 (1945-06-28) года ў адпаведнасці з Ялцінскімі дамоўленасцямі Часовы ўрад Польскай Рэспублікі  (польск.) быў пашыраны за кошт дзеячаў з самой Польшчы і палякаў з-за граніцы і ператвораны ў Часовы ўрад нацыянальнага адзінства  (польск.). 5 ліпеня 1945 (1945-07-05) года Вялікабрытанія і Злучаныя Штаты перасталі прызнаваць гэты ўрад. Насуперак канстатаванню Патсдамскай канферэнцыі ў жніўні 1945 года, што яго «больш не існуе», ён працягнуў функцыянаваць. Апошнімі дзяржавамі, якія прызнавалі эмігранцкі ўрад Польшчы, былі Ірландыя, Іспанія і Святы прастол (да 1958 года). Фармальна ён завяршыў дзейнасць пасля прыняцця Лехам Валенсам прысягі ў якасці прэзідэнта Польшчы і перадачы яму гістарычных прэзідэнцкіх рэгалій ад прэзідэнта ў выгнанні Рышарда Качароўскага.

Больш інфармацыі Партрэт, Імя ...

Паваенны перыяд (1944—1952)

1 студзеня 1944 (1944-01-01) года ў процівагу лонданскаму ўраду Польшчы ў выгнанні была створана Краёва Рада Нарадова (польск.: Krajowa Rada Narodowa, «дзяржаўны нацыянальны савет»), палітычная арганізацыя, у наступным ператвораная ў парламент, які праіснаваў да 4 лютага 1947 (1947-02-04) года.

У той час, калі Чырвоная Армія перайшла Заходні Буг, у СССР знаходзілася дэлегацыя Краёвай Рады Нарадовай, якая мела паўнамоцтвы для стварэння свайго выканаўчага органа. Такі орган з урадавымі функцыямі, Польскі камітэт нацыянальнага вызвалення (ПКНВ, польск.: Polski Komitet Wyzwolenia Narodowego) быў утвораны 21 ліпеня 1944 (1944-07-21) года ў Маскве. У яго склад увайшлі прадстаўнікі Польскай рабочай партыі, Саюза польскіх патрыётаў, Польскай сацыялістычнай партыі (фракцыя Эдварда Асубка-Мараўскага), Народнай партыі «Воля народа»  (польск.) і Дэмакратычнай партыі. Старшынёй ПКНВ стаў Эдвард Асубка-Мараўскі.

31 снежня 1944 (1944-12-31) года ПКНВ быў ператвораны ў Часовы ўрад Польскай Рэспублікі  (польск.) (ЧУПР), старшынёй якога застаўся Эдвард Асубка-Мараўскі. У склад урада ўвайшлі прадстаўнікі Польскай рабочай партыі, Польскай сацыялістычнай партыі, Дэмакратычнай партыі і Сялянскай партыі  (польск.). 1 лютага 1945 (1945-02-01) года ўрад пераехаў з Любліна ў Варшаву. Да заканчэння вайны (8 мая 1945 (1945-05-08) года) ён стварыў сваю адміністрацыю на ўсёй тэрыторыі Польшчы (за выключэннем Шчэціна), пры непасрэдным савецкім ваенным кіраванні.

28 чэрвеня 1945 (1945-06-28) года ў адпаведнасці з Ялцінскімі дамоўленасцямі ЧУПР быў пашыраны за кошт палітычных дзеячаў як з самой Польшчы, так і палякаў з эміграцыі, і ператвораны ў Часовы ўрад нацыянальнага адзінства  (польск.) (ЧУНА), старшынёй якога зноў застаўся Эдвард Асубка-Мараўскі. Да ранейшых удзельнікаў кааліцыі далучыліся Партыя працы і Польская сялянская партыя  (польск.)[16].

ЧУНА сышоў у адстаўку 6 лютага 1947 (1947-02-06) года пасля правядзення выбараў  (англ.) у Заканадаўчы сейм  (польск.) і фарміраванні ім урада  (польск.) Юзафа Цыранкевіча, які прапрацаваў да фарміравання першага ўрада Польскай народнай рэспублікі 21 лістапада 1952 (1952-11-21) года.

Больш інфармацыі Партрэт, Імя ...

Польская народная рэспубліка (1952—1989)

Польская народная рэспубліка (польск.: Polska Rzeczpospolita Ludowa) — афіцыйная назва Польшчы ў перыяд з 1952 па 1989 год. Канстытуцыя ПНР была прынята 22 ліпеня 1952 (1952-07-22) года, істотныя папраўкі былі ўнесены ў 1976 годзе. Заканадаўчым органам з’яўляўся аднапалатны Сейм, які выбіраўся на 4 гады, калектыўным главой дзяржавы да 1989 года — Дзяржаўны савет, які выбіраўся Сеймам тэрмінам на 4 гады, з 1989 года — прэзідэнт, выканаўчым органам — Савет Міністраў, прызначаны Сеймам.

Фактычна дзяржава была аднапартыйнай з дамінаваннем Польскай аб’яднанай рабочай партыі. Малыя партыі (галоўным чынам — Дэмакратычная партыя і Аб'яднаная сялянская партыя  (польск.)), а таксама прафсаюзныя, маладзёжныя і іншыя грамадскія арганізацыі, былі аб’яднаны ў сацыяльна-палітычную арганізацыю (якая выступала таксама як выбарчы блок) — якая з 1952 года звалася Нацыянальны фронт (польск.: Front Narodowy, з 1956 года — Фронт адзінства народа (польск.: Front Jedności Narodu), у 1983 годзе ператвораную ў Патрыятычны рух нацыянальнага адраджэння  (польск.) (польск.: Patriotyczny Ruch Odrodzenia Narodowego).

29 снежня 1989 (1989-12-29) года, шляхам унясення змен у канстытуцыю ПНР, краіне была вернута гістарычная назва «Rzeczpospolita Polska» (Польская рэспубліка).

Больш інфармацыі Партрэт, Імя ...

Польская рэспубліка (з 1989)

Польская Рэспубліка, таксама вядомая як Трэцяя Рэч Паспалітая (польск.: Rzeczpospolita Polska, III Rzeczpospolita) — назва Польшчы, вернутая ёй 29 снежня 1989 (1989-12-29) года шляхам унясення змен у канстытуцыю ПНР.

23 красавіка 1992 (1992-04-23) года быў прыняты «Канстытуцыйны закон аб парадку падрыхтоўкі і прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Польшча», 17 кастрычніка 1992 (1992-10-17) года — «Канстытуцыйны закон аб узаемных адносінах паміж заканадаўчай і выканаўчай уладай, а таксама тэрытарыяльным самакіраванні», які атрымаў назву Малой канстытуцыі. Дакумент абвяшчаў пра спыненне (за некаторым выключэннем) дзеяння Канстытуцыі 1952 года. Закон таксама прадугледжваў прыняцце новай канстытуцыі Соймам і Сенатам. Сучасная канстытуцыя Польшчы была прынята 2 красавіка 1997 (1997-04-02) года і зацверджана на рэферэндуме 25 мая 1997 (1997-05-25) года.

Больш інфармацыі Партрэт, Імя ...
Remove ads

Раннія паўстанцкія і падпратэктаратныя ўрады

У XVIII і XIX стст. у польскіх землях неаднаразова ўзнікалі буйныя паўстанцкія рухі, якія абвяшчалі аднаўленне нацыянальнай польскай дзяржавы, а таму фарміравалі рознага роду нацыянальныя ўрады, якія фактычна ажыццяўлялі выканаўчую ўладу на падкантрольнай тэрыторыі. Акрамя таго, у перыяд напалеонаўскіх войнаў на тэрыторыі Польшчы існавала Вялікае Герцагства Варшаўскае пад пратэктаратам Францыі, урад якога таксама ўспрымаўся палякамі як нацыянальны.

Паўстанне Касцюшкі (1794)

Паўстанне Тадэвуша Касцюшкі (польск.: Powstanie kościuszkowskie, insurekcja kościuszkowska) — паўстанне на тэрыторыі Рэчы Паспалітай (1794), якая складалася на той момант з часткі сучасных польскіх, беларускіх, украінскіх, літоўскіх і латвійскіх зямель.

Канстытуцыя, абвешчаная на варшаўскім сейме 3 мая 1791 (1791-05-03) года, выклікала незадаволенасць сярод магнатаў і шляхты. На з’ездзе ў Тарговіцы яны абвясцілі канстытуцыю нелегітымнай і ўтварылі канфедэрацыю для барацьбы з каралём Станіславам. Пасля прыняцця імператрыцай Кацярынай II пад заступніцтва канфедэратаў пачалася руска-польская вайна, і неўзабаве кароль падпарадкаваўся патрабаванням канфедэратаў. Аднак частка шляхты падрыхтавала і пачала паўстанне, правадыром якога быў абраны Тадэвуш Касцюшка. 16 сакавіка 1794 (1794-03-16) года жыхары Кракава абвясцілі яго дыктатарам рэспублікі; быў абвешчаны Акт паўстання, які падаваў яму паўнату ўлады ў краіне. 19 красавіка 1794 (1794-04-19) года, пасля вызвалення Варшавы, была створана Часовая Замяшчальная Рада  (польск.) для кіравання Варшавай і наваколлямі. 10 мая 1794 (1794-05-10) года ў лагеры пад Паланцам у якасці органа цэнтральнай грамадзянскай улады Касцюшка заснаваў Найвышэйшую нацыянальную раду, калегіяльны орган, які складаўся з 8 саветнікаў (польск.: radców) і 32 дэпутатаў. Рашэнні мусілі былі прымацца прынамсі 5 саветнікамі сумесна. Большую частку фармальна прызначаных саветнікаў рэальна замяшчалі пэўныя дэпутаты.

Аасійскія і прускія войскі, якія ўвайшлі на тэрыторыю Рэчы Паспалітай, неўзабаве нанеслі ваеннае паражэнне паўстанцам; 28 верасня 1794 (1794-09-28) года пасля бітвы пры Мацяёвіцах Касцюшка быў узяты ў палон, 25 кастрычніка 1794 (1794-10-25) года была падпісана капітуляцыя паўстанцаў.

Больш інфармацыі Партрэт, Імя ...

Варшаўскае герцагства (1807—1813)

Вялікае Герцагства Варшаўскае (польск.: Księstwo Warszawskie) — дзяржава, утвораная ў 1807 годзе паводле Тыльзіцкага міру (заключанага ў перыяд з 13 (25) чэрвеня па 25 чэрвеня (7 ліпеня) 1807 года) з тэрыторый, якія адышлі ў ас Другога і Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай да Прусіі і Аўстрыйскай імперыі. Яна з’яўлялася пратэктаратам Францыі.

Канстытуцыю герцагства зацвердзіў Напалеон 22 ліпеня 1807 (1807-07-22) года ў Дрэздэне. Герцагам быў прызначаны кароль Саксоніі Фрыдрых Аўгуст I, пры ім зацвярджаўся ўрад, Дзяржаўны савет і двухпалатны парламент. Ужыванне слоў Польшча, польскі у палітычным сэнсе не дапушчалася.

Першым часовым урадам герцагства, прызначаным указам Напалеона, з’яўлялася Урадавая камісія  (польск.) (польск.: Komisja Rządząca) у складзе 8 членаў (прэзідэнт — Станіслаў Малахоўскі), якая працавала з 11 студзеня 1807 (1807-01-11) года па 5 кастрычніка 1807 (1807-10-05) года. Пазней у герцагстве фарміраваліся саветы міністраў на чале з іх прэзідэнтамі (польск.: Prezes Rady Ministrów).

Герцагства праіснавала да 1813 года, калі яго тэрыторыя была занята войскамі Шостай кааліцыі. 3 мая 1815 (1815-05-03) года Венскі кангрэс зацвердзіў падзел герцагства: Кракаў стаў Вольным горадам; да Аўстрыі адышла Вялічка, да Прусіі — Вялікая Польшча, да Расіі — большая частка тэрыторыі, дзе было ўтворана Царства Польскае.

Больш інфармацыі Партрэт, Імя ...

«Лістападаўскае паўстанне» (1830—1831)

Царства Польскае (польск.: Królestwo Polskie, Каралеўства Польскае), якое было створана 21 красавіка (3 мая) 1815 года Венскім кангрэсам, перададзена Аляксандру I і знаходзілася ў асабістай уніі з Расійскай імперыяй, атрымала 15 (27) лістапада 1815 года Канстытуцыю. Апроч абазначэння створанай дзяржавы як спадчыннай манархіі, «назаўжды злучанай з Расійскай імперыяй» і зацвярджэння польскіх правоў (вядзенне ўсяго справаводства на польскай мове, замяшчэнне ўсіх дзяржаўных пасад палякамі, пацверджанне правоў рымска-каталіцкай царквы), усталёўваўся адмысловы рэжым выканаўчай улады, якая цалкам належала каралю: усе каралеўскія распараджэнні і пастановы мусілі быць змацаваныя подпісам міністра, які і павінен быў несці адказнасць за ўсё, што магло б у іх быць несумяшчальнага з канстытуцыяй. Адміністрацыйная Рада  (польск.) (польск.: Rada Administracyjna), як орган выканаўчай улады, складалася з пяці камісій; міністрам лічыўся кожны член Адміністрацыйнай Рады, у кожную камісію іх уваходзіла некалькі.

У час паўстання, пасля першага ўзброенага выступлення 17 (29) лістапада 1830 года, Адміністрацыйная Рада вызначыла пераварот як падзею «сумную». Аднак 18 (30) лістапада 1830 года ўтварыўся «Патрыятычны клуб», які дамогся чысткі Рады і замены шэрагу міністраў. 22 лістапада (4 снежня) 1830 года быў сфарміраваны Часовы ўрад  (польск.) (які ўзначаліў князь Адам Чартарыйскі), 9 (21) снежня 1830 года заменены Найвышэйшай нацыянальнай радай  (польск.), якую прызначыў дыктатар Юзаф Гжэгаж Хлапіцкі. 18 (30) студзеня 1831 года сейм зацвердзіў склад першага нацыянальнага ўрада.

13 (25) студзеня 1831 года сейм прыняў акт аб дэтранізацыі Мікалая і забароне прадстаўнікам дынастыі Раманавых займаць польскі прастол, пасля чаго пачалася ваенная экспедыцыя расійскай арміі. Прыгнечанне паўстання і ўсталяванне ваеннага кантролю над Польшчай у цэлым было завершана да кастрычніка 1831 года. 14 (26) лютага 1832 года Канстытуцыю замяніў Арганічны статут Царства Польскага, паводле якога яно абвяшчалася часткай Расіі, а таксама скасоўваліся сейм і польскае войска.

Больш інфармацыі Партрэт, Імя ...

Кракаўскае паўстанне (1846)

Кракаўскае паўстанне (польск.: Powstanie krakowskie) адбылося ў Вольным горадзе Кракаве з 21 лютага 1846 (1846-02-21) года па 4 сакавіка 1846 (1846-03-04) года. Яно павінна было стаць элементам агульнага польскага паўстання на тэрыторыі Вялікай Польшчы, Вольнага горада Кракава, Галіцыі і Кангрэсавай Польшчы, аднак паўсюль, акрамя Кракава, было папярэджана ці падушана ў першых праявах.

У Кракаве 22 лютага 1846 (1846-02-22) года быў створаны Нацыянальны ўрад Рэспублікі Польшча  (польск.), прызнаны большасцю спачуваючых ідэям паўстання грамадскіх дзеячаў. Першапачаткова яго ўзначальваў трыўмвірат прадстаўнікоў Кракава, Галіцыі і Кангрэсавай Польшчы, а з 24 лютага 1846 (1846-02-24) года — Ян Юзаф Тысоўскі з паўнамоцтвамі дыктатара. Імі кантраляваўся савет міністраў на чале з Людвікам Гашкоўскім  (польск.).

3 сакавіка 1846 (1846-03-03) года горад быў заняты спачатку аўстрыйскімі, а затым і расійскімі войскамі, праца ўрадавых устаноў была спынена.

Больш інфармацыі Партрэт, Імя ...

«Студзеньскае паўстанне» (1863—1864)

Паўстанне 1863 года, ці Студзеньскае паўстанне (польск.: Powstanie styczniowe) — шляхецкае паўстанне на землях былой Рэчы Паспалітай, якія адышлі да Расійскай імперыі, а менавіта ў Царстве Польскім, Паўночна-Заходнім краі і на Валыні. Паўстанне было накіравана на аднаўленне Рэчы Паспалітай у граніцах 1772 года. Пачалося яно 9 (21) студзеня 1863 года і працягвалася да 6 (18) чэрвеня 1864 года.

Сігналам да паўстання паслужыла апублікаванне ў Варшаве кіруючым цэнтрам у перыяд яго падрыхтоўкі і разгортвання, — Цэнтральным нацыянальным камітэтам (ЦНК, польск.: Centralny Komitet Narodowy), — Маніфеста 22 студзеня, які абвяшчаў пра яго пачатак. Маніфест пераўтварыў ЦНК у Часовы нацыянальны ўрад (польск.: Tymczasowy Rząd Narodowy), які валодаў правам ускладаць дыктатарскія паўнамоцтвы на арганізатараў узброенай барацьбы. Першы Нацыянальны ўрад быў ператвораны з часовага 28 красавіка (10 мая) 1863 года пад кіраўніцтвам Агатона Гілера, а апошні спыніў працу 29 сакавіка (10 красавіка) 1864 года пасля арышту Рамуальда Траўгута. Пазней паўстанцы імітавалі стварэнне яшчэ некалькіх урадаў, выкарыстоўваючы наяўнасць паўстанцкіх пячатак.

Больш інфармацыі Партрэт, Імя ...
Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads