Ігнацы Эмануэль Ляхніцкі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ігнацы Эмануэль Ляхніцкі (польск.: Ignacy Emanuel Lachnicki; псеўданімы і крыптанімы: Antoni Antymagnetystowicz brukowiec, szubrawiec i urwipołeć; Dzidzis Lado; I. E. L.; J. E. L; 179320 студзеня 1826(1826-01-20), Варшава) — публіцыст і выдавец, першы ў польскамоўным свеце даследчык гіпнозу, парапсіхолаг. Заснавальнік квартальніка «Pamiętnik Magnetyczny Wileński», у якім шмат месца займала тэорыя і практыка біяэнергетыкі.

Хуткія факты Ігнацы Эмануэль Ляхніцкі, Нараджэнне ...
Remove ads

Біяграфія

Са шляхецкага роду Ляхніцкіх герба ўласнага. Сын Антонія Ляхніцкага, сына Юзафа, і Веранікі з Келпшаў. Пляменнік дзяржаўнага дзеяча Ігнацыя Ляхніцкага.

Вучыўся ў Віленскім універсітэце, абараніў 11 чэрвеня 1812 года доктарскую працу на тэму пра хімічнае растварэнне. Быў адэптам магнетызму, займаўся статыстыкай, пошукам пакладаў солі ў Беларусі і Літве. Камер-юнкер расійскага двара (красавіка 1812). Прызначаны да Міністэрства паліцыі, дзе служыў у статыстычным аддзяленні. Удзельнічаў у замежным паходзе расійскіх войск у 1813 годзе пры Галоўнай кватэры. У 1815—1817 гадах збіраў статыстычныя даныя на літоўскіх і беларускіх землях. У 1816 годзе прапагандаваў распаўсюджванне Біблейскага таварыства. Быў рэдактарам і выдаўцом «Pamiętnik Magnetyczny Wileński» (3-ы тамы ў 1816—1817), «Dziejow Dobroczynnosci» (разам з масонамі Казімірам Кантрымам і Антонім Марцыноўскім у 1820—1823). Лічыцца ініцыятарам заснавання сатырычнага бюлетэня Wiadomości Brukowe, з якога вырасла Таварыства шубраўцаў.

Выбраны членам-карэспандэнтам Камітэта па вучонай частцы імператарскага Чалавекалюбівага таварыства[ru] і ганаровым сябрам Мінералагічнага Дрэздэнскага таварыства (1818). У 1820 годзе зацверджаны літоўскім генерал-губернатарам правадзейным сябрам камітэта па вучонай частцы ў прадметах дабрачыннасці. З 1820 годзе — сябра Камісіі па разглядзе радзівілаўскіх спраў.

Кантактаваў з філаматамі і філарэтамі, дапамагаў выдаць і распаўсюджваць 2-і том «Паэзіі А. Міцкевіча». Падчас следства ў 1823 годзе хадайнічаў пра адданні Міцкевіча з-пад арышту яму на парукі. У 1823 годзе прызначаны літоўскім генерал-губернатарам у камісію па разглядзе злоўжыванняў і непарадкаў па фінансах Вільні, у 1824 — сябрам Камітэта па будаўніцтве ў Вільні палаца. Выступаў за вызваленне сялян.

Член масонскай ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне.

У 1825 годзе праводзіў геалагічныя даследаванні па лініі ад Гродна ўздоўж Нёмана да меж Курляндыі і Прусіі. Адкрыў скалы юрскага перыяду. Падчас прац захварэў і памёр.

Remove ads

Творы

  • Даследаванне з хіміі аб растварэнні. Напісаная для атрымання ступені доктара філасофіі. Чытана публічна 11 чэрвеня 1812 г. — Вільня, 1812. — 17 с. (на рускай мове?);
  • Статыстычнае апісанне Літоўска-Гродзенскай губерні. — Вільня, 1817. (на рускай мове);
  • Звесткі аб спосабе лячэння вар’яцтва магнетызмам. — Вільня, 1821. — 20 с. (на польскай мове).

Сям’я

У шлюбе з Анжалікай з Трэмбіцкіх.

Дзеці:

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads