Ігнацій Юльянавіч Крачкоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ігнацій Юльянавіч Крачкоўскі (4 (16) сакавіка 1883, Вільня — 24 студзеня 1951, Ленінград) — рускі і савецкі арабіст, акадэмік Расійскай акадэміі навук (з 1921; з 1925 года — АН СССР). Адзін са стваральнікаў школы савецкай арабістыкі, член Імператарскай Праваслаўнага Палесцінскага Таварыства. Адзін з аўтараў першага выдання «Энцыклапедыі ісламу».
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і Юльяна Фаміча Крачкоўскага, дырэктара настаўніцкага інстытута ў горадзе Вільні. У дзіцячыя гады праяўляў цікавасць да ўсходніх культур, самастойна вывучаў ўсходнія мовы. З 1901 па 1905 гады навучаўся на факультэце ўсходніх моў Пецярбургскага ўніверсітэта і скончыў там курс арабска-персідска-турэцка-татарскай. Атрымаў залаты медаль за твор па арабскай славеснасці «Валадаранне халіфа аль-Мехдзі».
З 1910 года — прыват-дацэнт (з 1918 года прафесар) факультэта ўсходазнаўства Пецярбургскага-Ленінградскага ўніверсітэта па арабскай паэзіі, хрысціянска-арабскай пісьменнасці і сучаснай літаратуры арабаў.
І. Ю. Крачкоўскі быў віцэ-прэзідэнтам Геаграфічнага таварыства СССР (1938—1945). Уваходзіў у склад рэдкалегіі часопіса «Весці АН СССР. Аддзяленне літаратуры і мовы».
Прафесар і член навуковых саветаў многіх навучальных і даследчых устаноў СССР, член шэрагу замежных акадэмій і востоковедных таварыстваў (АН у Дамаску, Каралеўскага азіяцкага таварыства Вялікабрытаніі і Ірландыі, Нямецкага ўсходазначага таварыства, Фламандскай, Польскай, Іранскай АН і інш.)
Быў жанаты з ўсходазнаўцай В. А. Крачкоўскай.
Памёр у 1951 годзе. Пахаваны ў Ленінградзе на Літаратарскіх мастках Волкаўскіх могілак.
Remove ads
Зноскі
- Грязневич П. А. Крачковский Игнатий Юлианович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1973. — Т. 13 : Конда — Кун. — С. 356. Праверана 1 ліпеня 2016.
- Грязневич П. А. Крачковский Игнатий Юлианович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1973. — Т. 13 : Конда — Кун. — С. 356. Праверана 28 верасня 2015.
- Грязневич П. А. Крачковский Игнатий Юлианович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1973. — Т. 13 : Конда — Кун. — С. 356. Праверана 27 верасня 2015.
- Ignatij Ûlianovič Kračkovskij // AlKindi
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads