Ігі Поп
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ігі Поп (англ.: Iggy Pop, сапраўднае імя James Newell Osterberg, Jr. — Джэймс Ньюэл Остэрберг-малодшы, нар. 21 красавіка 1947) — амерыканскі рок-вакаліст, адзін з пачынальнікаў і гуру альтэрнатыўнага рока[1]. За ўнёсак у развіццё рок-альтэрнатывы яго завуць «хросным бацькам» (часам «дзядулем») панк-рока і гранжа. У 2009 годзе аўтарытэтны брытанскі часопіс «Classic Rock» ганараваў яго званнем «Жывая легенда»[2].
У канцы 1960-х — пачатку 1970-х гадоў Ігі Поп быў салістам у рок-гурце The Stooges, якая моцна паўплывала на развіццё хард-рока і панк-рока. The Stooges сталі скандальна вядомымі сваімі канцэртнымі выступленнямі, падчас якіх Ігі (які традыцыйна выступаў з аголеным тулавам) часта калечыў сябе, абражаў гледачоў, распранаўся і скакаў са сцэны ў натоўп (першым выкарыстаў скачок у натоўп). The Stooges былі сем разоў няўдала намінаваны на ўключэнне ў Залу славы рок-н-рола, нарэшце 15 сакавіка 2010 года яны былі ўведзены туды, на ўрачыстай цырымоніі, якая адбылася ў Нью-Ёрку[3].
Папулярнасць Ігі не раз змянялася на працягу ўсёй яго наступнай сольнай кар'еры. Яго найбольш вядомыя сольныя песні — «Lust for Life», «I'm Bored», «Real Wild Child (Wild One)», «The Passenger» і хіт-сінгл «Candy» (дуэт з вакалісткай The B-52's, Кейт Пірсан) які патрапіў у Top 40[4]. Біяграфічны фільм пра яго жыццё і кар'еры пад назвай «The Passenger» знаходзіцца ў распрацоўцы. Мянушку «Ігі» яму далі Майкл Эрлевайн і іншыя таварышы па гурце «Prime Movers» за тое, што Остэрберг раней іграў у групе «The Iguanas»[4]. Ігі Поп агульнапрызнаны як адзін з самых дынамічных выканаўцаў усіх часоў[1]. З 1990-х шмат здымаецца ў кіно.
Remove ads
Асабістае жыццё
У Ігі Папа ёсць сын па імі Эрык Бенсан (англ.: Eric Benson). Ігі быў жанаты двойчы: першы раз з Вендзі Вайсберг (англ.: Wendy Weissberg) у 1968 годзе, другі яго шлюб быў з Сачы Асана (англ.: Suchi Asano) (1985—1999)[5].
Дыскаграфія
З групай The Stooges
З Джэймсам Уільямсанам
- Kill City (1975)
Сольныя альбомы
- The Idiot (сакавік 1977)
- Lust for Life (верасень 1977)
- New Values (красавік 1979)
- Soldier (студзень 1980)
- Party (чэрвень 1981)
- Zombie Birdhouse (верасень 1982)
- Blah Blah Blah (кастрычнік 1986)
- Instinct (ліпень 1988)
- Brick by Brick (ліпень 1990)
- American Caesar (верасень 1993)
- Naughty Little Doggie (сакавік 1996)
- Avenue B (верасень 1999)
- Beat 'Em Up (чэрвень 2001)
- Skull Ring (лістапад 2003)
- Preliminaires (май 2009)
- Apres (май 2012)
- Post Pop Depression (сакавік 2016)
- Free (2019)
- Every Loser (2023)
Канцэртныя альбомы
Зборнікі
Remove ads
Зноскі
- AOL Music Biography Архівавана 16 жніўня 2009.. Accessed June 8, 2008
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads