Ізабалёва
былая вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ізабалёва — былая вёска ў Чырвонакастрычніцкім сельсавеце Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
У XIX стагоддзі вёска Ізабалёва, або Забелава (Забелева) у Ігуменскім павеце Мінскай губерні, побач быў аднайменны маёнтак. Пасля 1861 года ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета. У 1888 годзе ўладальнікам маёнтка Ізабалёва быў дваранін рыма-каталіцкага веравызнання Альберт Іванавіч Багушэўскі, было 200 дзесяцін зямлі[1].
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
У 1976 годзе далучана да вёскі Чырвоны Кастрычнік (колішняга маёнтка Ізабалёва)[2].
Remove ads
Насельніцтва
- 1908 год — 19 двароў, 126 жыхароў
- 1917 год — 21 двор, 126 жыхароў, усе беларусы[3]
Вядомыя асобы
- Мікалай Каспяровіч (1900—1937) — беларускі этнограф, краязнавец, лексікограф, мастацтвазнавец і літаратуразнавец.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads