Ізраіль Рагозін
(1887-1974), амерыканскі прадпрымальнік у тэкстыльнай прамысловасці і дабрачынец From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ізраіль Рагозін (15 сакавіка 1887, Валожын — красавік 1971, Олэнхёрст , Нью-Джэрсі, ЗША) — амерыканскі прадпрымальнік у тэкстыльнай прамысловасці і дабрачынец.[1]
Remove ads
Раннія гады
Нарадзіўся ў рэлігійнай яўрэйскай сям’і Самуіла Эліэзера і Ханны Рагозіных ў Валожыне. У 1890 годзе бацька паехаў у ЗША па просьбе рабіна Нацыва , кіраўніка Валожынскай ешывы, каб сабраць сродкі для забеспячэння яе дзейнасці. Праз год у ЗША пераехала Ханна з чатырма дзецьмі.
У 1895 годзе Самуіл Рагозін заснаваў невялікую ткацкую фабрыку ў Брукліне, якая стала даволі паспяховым прадпрыемствам. У 1903 годзе Самуіл вырашыў ствараць ешыву на ўзор Валожынскай і перадаў кіраванне фабрыкай 16-гадоваму Ізраілю.
Ізраіль Рагозін паказаў сябе здольным прадпрымальнікам, да 1912 года на фабрыцы працавала ўжо 200 рабочых, а ў 1920 годзе прадпрыемства мела 5 фабрык і каля 1000 рабочых. У 1921 годзе кампанія атрымала найменне Beaunit Corporation.
Remove ads
Rogosin Industries
У красавіку 1956 года Ізраіль Рагозін заснаваў Rogosin Industries Ltd. для вытворчасці пражы з віскознага валакна. Па просьбе ізраільскага міністра гандлю і прамысловасці Пінхаса Сапіра , у 1958 годзе вытворчасць была пераведзена ў новазаснаваны горад Ашдод ў Ізраілі, пад што ізраільскі ўрад выдзеліў 1000 дунамаў (100 га) зямлі.[2]
У 1963 годзе Ізраіль Рагозін прадаў долю ў Beaunit Corp., на той час у кампаніі было каля 10000 супрацоўнікаў, а гадавы прыбытак складаў 150 млн долараў ЗША.[1]
Remove ads
Пазнейшае жыццё і памяць
У 1966 годзе Рагозін ахвяраваў 1 млн долараў на стварэнне Цэнтра па яўрэйскай этыцы ў Нью-Ёрку.
Памёр у Олэнхёрсце (Нью-Джэрсі, ЗША). Адзіны яго сын, Лаянэл Рагозін (1924—2000) — незалежны амерыканскі рэжысёр.
У памяць Ізраіля Рагозіна названы The Rogosin Institute ў Нью-Ёрку, некамерцыйная навукова-даследчая ўстанова па вывучэнні хвароб нырак .
Рагозін ахвяраваў 2,5 млн долараў праз фонд Агенцтва яўрэйскай адукацыі на будаўніцтва 10-ці школ у Ізраілі, у т.л. 3-х у Ашдодзе[3]. У яго гонар названа галоўная вуліца і дзве школы ў Ашдодзе.[1]
Зноскі
- Israel Rogosin(недаступная спасылка). The Jewish Agency for Israel (3 мая 2010). Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2013. Праверана July 2, 2013.
- Salpeter, Eliahu (April 10, 1958). Mr. Rogosin and the Israel Economy. The Canadian Jewish Chronicle. Праверана July 2, 2013.
- staff (February 15, 1968). Israel Rogosin Dedicates Three New Schools in Ashdod. JTA. Праверана July 2, 2013.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads