Ікер Касільяс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ікер Касільяс
Remove ads

Ікер Касільяс Фернандэс (ісп.: Iker Casillas Fernández; нар. 20 мая 1981, Мосталес, аўтаномная супольнасць Мадрыд) — іспанскі футбаліст, брамнік. Вядомы па выступах за мадрыдскі «Рэал». Ігрок нацыянальнай зборнай Іспаніі (2000—2016). Чэмпіён Еўропы (2008, 2012), чэмпіён свету (2010).

Хуткія факты Ікер Касільяс, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

«Рэал Мадрыд»

Касільяс нарадзіўся ў Мадрыдзе ў 1981 годзе і ўсю сваю кар’еру правёў у «Рэале», куды патрапіў у 8-гадовым узросце. Касільяс выступаў у складзе іспанскіх зборных, якія перамагалі ў Кубку мерыдыяна і моладзевым першынстве свету ў 1999 годзе. У сезоне 1999/2000 Касільяс заявіў пра сябе ў поўны голас: ён замяніў траўмаванага Бода Ільгнера і дапамог мадрыдцам перамагчы ў фінале Лігі чэмпіёнаў УЕФА ў матчы з «Валенсіяй». Неўзабаве Касільяс разгубіў форму, што дазволіла Сесару Санчэсу стаць асноўным брамнікам «Рэала», але Ікер вярнуў сабе месца ў стартавым складзе, замяніўшы ветэрана ў фінале Лігі чэмпіёнаў УЕФА 2001/02 у матчы з «Баерам». Выйшаўшы на полі, Касільяс зрабіў серыю выдатных «сэйваў» і дапамог «Рэалу» перамагчы з лікам 2:1. Сезон 2002/03 кіпер зноў правёў у статусе першага нумара, не атрымаўшы ні адной траўмы, і абараняў гонар клуба ў 15 матчах Лігі чэмпіёнаў і 38 паядынках нацыянальнага першынства, па выніках якога «Рэал» вярнуў сабе званне чэмпіёна.

У сезоне 2003/04 Ікер прапусціў толькі адну сустрэчу, але гэта не выратавала «каралеўскі клуб»: «Рэал Мадрыд» не здолеў адстаяць чэмпіёнскі тытул і саступіў у фінале Кубка Іспаніі.

«Порту»

У ліпені 2015 года «Рэала» дамовіўся з «Порту» аб трансферы Касільяса. 12 ліпеня 2015 года «Порту» абвясціў аб падпісанні двухгадовага кантракта з брамнікам[3].

1 мая 2019 года перанёс інфаркт падчас трэніроўкі. Пазней вярнуўся ў каманду і трапіў у заяўку на сезон 2019/20, аднак ужо не выступаў. У лютым 2020 года завяршыў кар’еру.

Міжнародная кар’ера

Пасля дэбюту ў зборнай у матчы са шведамі ў якасці запаснога брамніка адправіўся на Еўра-2000, дзе так і не выйшаў на поле. Праз два гады на чэмпіянаце свету ў Японіі і Паўднёвай Карэі Касільяс павінен быў стаць дублёрам Сант’яга Каньісарэса, але з-за траўмы апошняга, выбыўшага з складу ў апошні момант, Касільяс дэбютаваў у фінальных турнірах чэмпіянатаў свету ў матчы супраць Парагвая, стаўшы асноўным галкіперам зборнай і героем гульні з ірландцамі: перамога іспанцаў па пэнальці дазволіла ім выйсці ў чвэрцьфінал.

Завяршыў кар’еру ў зборнай пасля чэмпіянату Еўропы 2016.

Remove ads

Дасягненні

Клубныя

Іспанія Рэал

Партугалія Порту

Міжнародныя

Іспанія Іспанія

Remove ads

Асабістае жыццё

Пачынаючы з 2009 года, сустракаецца з іспанскай спартыўнай тэлевядучай Сарай Карбанера. Іх раман запомніўся гледачам чэмпіянату свету 2010 у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы гарачым пацалункам у прамым эфіры перад тэлекамерамі падчас пасляматчавага інтэрв’ю Карбанера з Касільясам пасля перамогі іспанцаў у фінале[4].

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads