Ілля Паўлавіч Мазурук

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ілля Паўлавіч Мазурук
Remove ads

Ілля Паўлавіч Мазурук (7 (20) ліпеня 1906, Брэст-Літоўск — 2 студзеня 1989, Масква) — савецкі палярны лётчык, Герой Савецкага Саюза (1937), генерал-маёр авіяцыі (1946). Заслужаны палярны лётчык (1937).

Хуткія факты Ілля Паўлавіч Мазурук, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

І. П. Мазурук нарадзіўся ў горадзе Брэст-Літоўск Гродзенскай губерні (цяпер горад Брэст у Беларусі). З 1915 г. жыў у горадзе Льгоў (цяпер у Курскай вобласці Расіі), дзе скончыў пачатковую школу. У 1919—1920 гг. працаваў на чыгуначнай станцыі Льгоў. У 1923—1924 гг. працаваў у Ліпецку, у 1926—1927 гг. намеснік загадныка агітацыйна-прапагандыстскім аддзелам Арлоўскага гаркама партыі[1].
У Чырвонай Арміі з 1927 года. У 1928 г. скончыў Ленінградскую ваенна-тэарэтычную школу ВПС, у 1929 г. — Барысаглебскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў і быў дэмабілізаваны[1]. У 1930—1938 гг. І. П. Мазурук камандзір атрада Грамадзянскага паветранага флоту і Упраўлення Паўночнага марскога шляху. Асабліва вызначыўся ў якасці камандзіра самалёта ТБ-3 падчас высадкі першай дрэйфуючай палярнай станцыі «Паўночны полюс-1» у 1937 годзе. У 1938—1941 гг. начальнік палярнай авіяцыі.
У 1939 г. І. П. Мазурук скончыў Курсы ўдасканалення каманднага саставу пры Ваенна-паветранай акадэміі імя М. Я. Жукоўскага. Падчас савецка-фінляндскай вайны ў снежні 1939 — сакавіку 1940 г. у якасці камандзіра асобнай эскадрыллі начных бамбардзіроўшчыкаў, на самалёце ТБ-3 зрабіў некалькі баявых вылетаў[1].
З 1943 г. камандзір авіядывізіі і намеснік начальніка трасы Аляска — Сібір па дастаўцы самалётаў у СССР па ленд-лізу з ЗША. Пасля вайны зноў на пасадзе начальніка Упраўлення Паўночнага марскога шляху і адначасова начальнік Упраўлення Палярнай авіяцыі. У 1947—1953 гг. І. П. Мазурук намеснік начальніка НДІ Грамадзянскага паветранага флоту. З лістапада 1949 года — начальнік лётнай інспекцыі — намеснік начальніка Упраўлення Палярнай авіяцыі.

З лютага 1953 г. генерал-маёр І. П. Мазурук у запасе. У 1955—1956 гг. узначальваў лётны атрад 1-й савецкай Антарктычнай экспедыцыі. Здзейсніў 254 палёты на дрэйфуючыя станцыі «Паўночны полюс». У студзені 1956 года І. П. Мазурук першым у свеце здзейсніў пасадку самалёта Ан-2 на вяршыню айсберга ў Антарктыдзе.

Жыў у Маскве. Памёр 2 студзеня 1989 г. Пахаваны на Траекураўскіх могілках.

Remove ads

Узнагароды

Бібліяграфія

  • Памятка пилоту для полётов в северных и таёжных условиях — М., 1949;
  • Лётчики-испытатели Аэрофлота — М., 1991 (сумесна з А. А. Лебедзевым);
  • Над Арктикой и Антарктикой — М., 1991 (сумесна з А. А. Лебедзевым).

Памяць

  • Імем Героя названы вуліцы ў Ліпецку, Брэсце, пасёлку Сеймчан у Магаданскай вобласці.
  • У Беларусі ў 2006 годзе выпушчаны паштовы канверт, прысвечаны І. П. Мазуруку.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads