Ільдэфонс Бобіч

паэт From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ільдэфонс Бобіч (10 студзеня 1890, в. Дзедзіна каля Друі — 28 красавіка 1944, Іўе; Псеўданімы: Пётра Просты) — беларускі рэлігійны і культурны дзеяч, каталіцкі святар, прыхільнік беларусізацыі касцёла. З 1930 года быў пробашчам у Іўі. Супрацоўнічаў з беларускімі часопісамі «Biełarus» і «Krynica». Пахаваны побач касцёла ў Іўі.

Remove ads

Біяграфія

У 1909 годзе скончыў Ковенскую гімназію, у 1911 годзе — Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю. Сябра беларускага гуртка семінарыстаў. Вышэйшую духоўную адукацыю атрымаў у Рыме ў Collegium Germanicum (вучыўся з 1912 года), доктар філасофіі. Дамогся папскага бласлаўлення часопісу для беларусаў-католікаў «Biełarus». 15 (28) ліпеня 1915 года пасвечаны ў святары. Служыў вікарыем у Друі і пробашчам на Дзісеншчыне (1917—1920). У 1921—1923 гадах выкладаў Закон Божы ў Віленскай беларускай гімназіі. З 1923 года пробашч у мястэчку Германавічы. У 1930—1944 гадах пробашч і дэкан у мястэчку Іўе.

Першае апавяданне «Слёзы» надрукаваў 25 студзеня 1907 года ў «Нашай ніве». Друкаваўся таксама ў Першым беларускім календары «Нашай нівы», газ. «Biełarus», а пазней у заходнебеларускіх выданнях «Наша думка» і «Беларускія ведамасці». Аўтар працы на беларускай мове «Нядзелішнія эвангеліі і навукі» (тт. 1-3, 1921—1922), артыкулаў па рэлігійных і культурных пытаннях, вершаў. Склаў 2 кнігі казанняў «Роднае слова ў касцёле» і «Навучайце ўсе народы» (у рукапісах). Асобныя творы перакладаліся на польскую і ўкраінскую мовы. Выступаў у польскіх рэлігійных часопісах «Przegląd Homiletyczny», «Nowa Biblioteka Kaznodziejska». Пераклаў на польскую мову працы Св. Бернара Клервоскага.

Да 1930 года актыўна выступаў за шырокае ўвядзенне беларускай мовы ў каталіцкае богаслужэнне. Праследаваўся польскім святарствам Віленшчыны.

З пачатку 1930-х гадоў адышоў ад беларускай палітычнай дзейнасці. У гады Другой сусветнай вайны арыштаваны нямецкімі акупацыйнымі ўладамі. Памёр неўзабаве пасля вызвалення з турмы. Пахаваны каля Петрапаўлаўскага касцёла ў Іўі.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads