Ільніцы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
І́льніцы, таксама Мухі-пчалавідкі (Eristalis) — род мух сямейства журчалак. Пашыраны ўсюды. На Беларусі каля 20 відаў.
Remove ads
Апісанне
Даўжыня 7—16 мм. Нагадваюць пчол. Цела кароткае, кампактнае, з шырокімі моцнымі крыламі. Лічынкі цыліндрычныя, цела заканчваецца дыхальнай трубкай з парай дыхальцаў на канцы. Акукліваюцца, зімуюць.
Экалогія і месцапражыванне
Дарослыя мухі як і ўсе іншыя віды сямейства журчалак сілкуюцца нектарам кветак.
Лічынкі жывуць у вадаёмах, багатай гнілой расліннасцю, вільготных гнілых арганічных рэчывах і гноі, некаторыя віды нават у прыбіральнях.
Віды
- Eristalis arbustorum
- Eristalis cerealis
- Eristalis cryptarum
- Eristalis interrupta
- Eristalis tenax
- Eristalis transversa
Зноскі
- Stubbs, Alan E.; Falk, Steven J (1983). British Hoverflies: An Illustrated Identification Guide (2nd ed.). London: British Entomological and Natural History Society. pp. 253, xvpp. ISBN 1899935037.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads