Рыўера

From Wikipedia, the free encyclopedia

Рыўера
Remove ads

Рыўе́ра[1] (італ.: Riviera) — паласа ўзбярэжжа Міжземнага і Лігурыйскага мораў каля падножжа Альпаў ад горада Кан (Францыя) да горада Спецыя (Італія). Таксама Рыўерамі называюць прыбярэжныя абшары з тыповым міжземнаморскім кліматам у іншых рэгіёнах (Албанская Рыўера, Аўстрыйская Рыўера, Швейцарская Рыўера, Ямайская Рыўера і іншыя).

Thumb
Лігурыйская Рыўера

Цягнецца прыкладна на 370[1] км. Падзяляецца на французскую (Лазурны Бераг) і італьянскую (Рыўера-Лігурэ[2]). Невялікая частка Рыўеры належыць княству Манака. Клімат субтрапічны, міжземнаморскі. Сярэдняя тэмпература паветра ў студзені 9—12 °C, у ліпені — 24 °C[2]. Ападкаў выпадае 500—700 мм за год[2].

Буйны курортны рэгіён. З пачатку XIX стагоддзя — зона курортаў, месцаў турызму і адпачынку. Да Першай сусветнай вайны — буйнейшы еўрапейскі цэнтр лячэння туберкулёзу, пазней — парушэнняў нервовай сістэмы, дыябету і іншых хвароб.

Развіты садаводства, вінаградарства, кветкаводства[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads