Інакенцій VI

199-ы Папа Рымскі (1352—1362) From Wikipedia, the free encyclopedia

Інакенцій VI
Remove ads

Інакенцій VI (лац.: Innocentius VI; па нараджэнні Эцьен Абер, фр.: Étienne Aubert; 1282 альбо 1295 — 12 верасня 1362) — Папа Рымскі з 1352 да 1362.

Хуткія факты 199-ы папа, Папярэднік ...
Remove ads

Біяграфія

Эцьен Абер нарадзіўся ў в. Ле Мон (цяперашняя камуна Бейсак, Дэпартамент Карэз, Рэгіён Лімузен, Францыя). Працаваў выкладчыкам грамадскага права ў Тулузе, а затым стаў біскупам нуаёнскім і клермонскім.

У 1342 Абер быў назначаны кардыналам. Пасля смерці Папы Клімента VI канклаў кардыналаў абраў Абера новым папам.

Інакенцій VI быў адным з Авіньёнскіх папаў. Праз яго намаганні была падпісаная Брэціньіская дамова паміж Францыяй і Англіяй (1360). Падчас праўлення Інакенція VI Візанційскі імператар Іаан V Палеалог прапанаваў падчыніць грэчаскую праваслаўную царкву каталіцкай царкве пры ўмове падтрымкі апошняй супраць імператара Іаана VI Кантакузіна. Аднак, па прычыне адсутнасці сродкаў, Папа Інакенцій VI адмовіўся ад прапановы Іаана V.

У быцці Інакенція VI Папам папскі палац у Авіньёне быў вымушаны прадаваць мастацкія творы для збору грошай, якія былі патрэбныя на вядзенне вайны ў Італіі і барацьбу супраць эфектаў чумы у Авіньёне. У 1357 Папа скардзіўся на галечу.

Пасля смерці ў 1362 Папа Інакенцій VI быў пахаваны ў манастыры ў Вільнев-Ле-Авіньёне.

Remove ads

Зноскі

Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'.

  1. BeWeB Праверана 13 лютага 2021.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q77541206'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads