Канклаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Канкла́ўлац.: cum clavis — «пад ключом») — сход Калегіі кардыналаў для выбараў Папы Рымскага. Канклаў адбываецца адпаведна апостальскай канстытуцыі Universi Dominici gregis («Уся паства Гасподняя»), выдадзенай пантыфікам Янам Паўлам ІІ 22 лютага 1996 года.

Паводле гэтага дакумента (артыкул 37), тэрмін склікання сходу вызначаецца не раней за 15 і не пазней за 20 дзён пасля смерці Папы.

Remove ads

Агульныя правілы

Выбары Папы Рымскага адбываюцца ў адпаведнасці з царкоўнымі законамі і традыцыямі. Актыўнае выбарчае права распаўсюджваецца, пачынаючы з 1059 года, толькі на кардыналаў. Дагэтуль у выбарах Папы Рымскага ўдзельнічалі прадстаўнікі царквы і акламацыйна таксама жыхары Рыма. Права на змену існых правілаў канклава мае толькі Папа Рымскі. У яго кампетэнцыю таксама ўваходзіць наданне кардынальскага тытулу, і таму Папа мае пэўны ўплыў на выбар свайго паслядоўніка. Права самому вызначаць свайго паслядоўніка Папа Рымскі не мае.

Thumb
Выгляд Сіксцінскай капэлы з купалу Сабора Святога Пятра

Да канца існавання Папскай вобласці ў 1870 г. канклаў адбываўся ў рымскім палацы Квірынталь, а пасля гэтага быў перанесены ў Сіксцінскую капэлу ў Ватыкан. Да выбараў новага Папы Рымскага ў 1978 г. кардыналы не мелі права адлучацца з памяшкання ўвесь час правядзення канлаву, таму ў Сіксцінскай капэле і прылягаючых да яе памяшканнях для кардыналаў неабходна было ўсталёўваць невялікія спальныя келлі. Згодна новаму рэгламенту, які быў прыняты Папам Янам Паўлам II, кардыналы маюць цяпер права жыць у новым гасцінным доме Домус Санктэ Мартэ (Domus Sanctae Marthae) у час правядзення канклаву. Але і сёння кардыналы не маюць права на якія-небудзь кантакты з вонкавым светам. Усе астатнія жыхары гасціннага дома павінны на гэты час яго пакінуць. Тэлефонам, тэлебачаннем, радыё, поштай, газетамі і іншымі друкаванымі сродкамі масавай інфармацыі нельга карыстацца. Гэты рэгламент быў упершыню ўжыты ў 2005 г. пасля смерці Папы Яна Паўла II.

Жорсткі рэгламент абмежавання кардыналаў ад вонкавага свету раней меў за мэту вымусіць кардыналаў да прыняцця рашэння ў найкарацейшы тэрмін. Сённяшняя мэта такіх абмежаванняў — максімальнае адлучэнне выбаршчыкаў ад усялякага вонкавага ўплыву.

Remove ads

Выбарчы працэс

Канклаў пачынаецца не раней чым на 15-ы і не пазней чым на 20-ы дзень сэдысвакансіі з месы ў Саборы Святога Пятра і наступным пераходам кардыналаў з правам выбару ў Сіксцінскую капэлу. Пасля прысягі кардыналаў, папскі цэрыманіяльны майстар прамовай «Extra omnes» («усе наружу») прымушае ўсіх тых, хто не належыць да капэлы, пакінуць памяшканне, Сіксцінскую капэлу пасля гэтага зачыняюць.

Туры выбараў праходзяць у адпаведнасці з дэтальна выпрацаваным цэрыманіялам: у першы дзень адбываецца толькі адзін тур выбару, у наступныя дні — звычайна два туры да палудня і два пасля. Спісаў кандыдатаў пры гэтым не існуе. Кожны кардынал павінны максімальна непазнавальным почыркам, але дастаткова чытэльнымі літарамі напісаць не невялікім аркушы паперы імя таго кандыдата, якому ён аддае перавагу. Згорнутыя напалову, цыдулкі кардыналаў маюць велічыню не большую за 2х2 сантыметры. На кожным выбарчым «бюлетэні» напісана «Eligo in Summum Pontificem» (Я выбіраю найвышэйшага пантыфіка/біскупа, гэта значыць Папу). Кожны кардынал узыходзіць да алтару ў паслядоўнасці рангавага парадку, уздымае выбарчы бюлетэнь над сабой так, каб ён быў бачны ўсім, становіцца на калены для кароткай малітвы і клянецца: «Я прашу Хрыста, які будзе маім суддзём, быць сведкам таго, што той, каго я абраў, — гэта той, каго я лічу вартым быць абраным па волі Божай.» Пасля апускання выбарчага бюлетэня ў скрыню (велічыня праёму практычна выключае магчымасць праціснуць туды дзве паперкі адразу), скрынку з галасамі зачыняе адзін з трох выбарчых памочнікаў і трасе, каб змяшаць бюлетэні. Кожны з трох выбарчых памочнікаў запісвае імя выбранага кандыдата пры падліку галасоў на асобных аркушы паперы. Выбары прызнаюцца легітымнымі толькі ў тым выпадку, калі колькасць аркушаў з галасамі адпавядае колькасці кардыналаў, якія ўдзельнічаюць у выбарах, пры гэтым неабходнай умовай з’яўляюцца таксама аднолькавыя вынікі індывідуальнага падліку кожнага з трох выбарчых памочнікаў.

Тэарэтычна кожны каталік, які па царкоўным праве можа стаць біскупам, г.зн. ва ўзросце не менш 35 гадоў і нежанаты мужчына, таксама мае права быць Папам. Каб выбары былі прызнаныя сапраўднымі, кандыдат павінны набраць дзве траціны галасоў. Пасля трыццаці беспаспяховых тураў кардыналы могуць прыняць пагадненне аб тым, што пачынаючы з гэтага моманту большасці галасоў хапае, каб абраць Папу. Таксама магчымым з’яўляецца ў гэтым выпадку выбар аднаго з двух кандыдатаў-пераможцаў па турах. У XX ст. больш чым 15 тураў па выбары Папы не было.

Выбарчыя лісты беспаспяховага туру выбараў па даўняй традыцыі спальваюць, дадаўшы пэўную колькасць вільготнай саломы і алею, якія надаюць дыму чорны колер і з’яўляюцца для назіральнікаў за працэсам галасавання завонку знакам таго, што канчатковага выніку пакуль няма. Пры паспяховым туры выбараў выбарчыя лісты паляць з сухой саломай, над Сіксцінскай капэлай уздымаецца белы дым і сігналізуе людзям аб тым, што новы Папа нарэшце абраны. Але з-за таго што дым не заўсёды быў такога колеру, які адпавядаў бы адпаведнаму выніку туру, сёння ў салому дадаюць хімікаліі, якія надаюць дыму адпаведна чорны ці белы колеры. Пасля гэтага Сіксцінсую капэлу адчыняюць, а ў Саборы Святога Пятра пачынаецца калакольны звон. Затым фразай «Annuntio vobis gaudium magnum, habemus Papam!» («Я абвяшчаю вам з вялікай радасцю: у нас ёсць новы Папа!») найстарэйшы па рангу першы кардынал-д’якан святочна называе імя абранага. Галасы і імёны кандыдатаў не абвяшчаюцца і застаюцца патаемнымі.

Права выбіраць у канклаве мае кожны кардынал рымска-каталіцкай царквы, узрост якога на дзень наступлення седысвакансіі не перавышае 80 гадоў. Колькасць кардыналаў не павінна быць большай за 120 чалавек. Кожны з кардыналаў павінны прымаць удзел у выбарах, прычынай няўдзелу можа стаць хвароба альбо іншая важная прычына. Але і ў тым выпадку, калі кардынал не з’яўляецца на цэрымонію, канклаў адбываецца без яго.

Традыцыйна існуюць тры розныя варыянты выбарчага працэсу Папы:

  • Выбары per scrutinium — тайнае галасаванне пры дапамозе выбарчых лістоў, практыкуецца да сённяшняга дня
  • Выбары per compromissum адбываюцца тады, калі кардынальны калегіум не можа дасягнуць згоды ў выбары адзінага кандыдата пасля шматлікіх тураў. У гэтым выпадку вынікі апошняга легітымнага туру дэлегіруюць невялікай групе кардыналаў.
  • Выбары quasi ex inspiratione/per acclamationem seu inspirationem адбываюцца ў тым выпадку, калі кардынал прапанаваў імя аднаго кандыдата, а астатнія спантанна падтрымалі яго ў акламацыйным парадку.
Remove ads

Месца правядзення канклаву

Месцам, дзе, пачынаючы з XIV ст., праходзілі канклавы, быў, за невялікімі выключэннямі, Рым. Але толькі пасля дакумента Яна Паўла II з назвай «Universi dominici gregis» у 1996 Ватыкан быў канчаткова вызначаны месцам правядзення канклаву. Канклаў павінны заўсёды і нязменна адбывацца ў Сіксцінскай капэле.

Спіс канклаваў

Канклаў Працягласць Выбраны Папа Даты пантыфікату
18 ліпеня 12161 дзеньГанорый III18 ліпеня 1216 — 18 сакавіка 1227
19 сакавіка 12271 дзеньГрыгорый IX19 сакавіка 1227 — 22 жніўня 1241
21 верасня — 25 кастрычніка 12411 месяц 4 дніЦэлесцін IV25 кастрычніка — 10 лістапада 1241
15 чэрвеня — 25 чэрвеня 124311 дзёнІнакенцій IV25 чэрвеня 1243 — 7 снежня 1254
8 снежня — 12 снежня 12545 дзёнАляксандр IV12 снежня 1254 — 25 мая 1261
26 мая — 29 жніўня 12613 месяцы 3 дніУрбан IV29 жніўня 1261 — 2 кастрычніка 1264
12 кастрычніка 1264 — 5 лютага 12653 месяцы 24 дніКлімент IV5 лютага 1265 — 29 лістапада 1268
29 лістапада 1268 — 1 верасня 12712 гады 9 месяцаў 3 дніБлаславёны Грыгорый X1 верасня 1271 — 10 студзеня 1276
20 студзеня 1276 — 21 студзеня 12762 дніСвяты Інакенцій V21 студзеня — 22 чэрвеня 1276
2 ліпеня — 11 ліпеня 12769 дзёнАдрыян V11 ліпеня — 18 жніўня 1276
19 жніўня — 8 верасня 127621 дзеньЯн XXI8 верасня 1276 — 20 мая 1277
30 мая — 25 лістапада 12775 месяцаў 26 дзёнМікалай III25 лістапада 1277 — 22 жніўня 1280
22 верасня 1280 — 22 лютага 12815 месяцаўМарцін IV22 лютага 1281 — 28 сакавіка 1285
29 сакавіка — 2 красавіка 12855 дзёнГанорый IV2 красавіка 1285 — 3 красавіка 1287
4 красавіка 1287 — 22 лютага 12889 месяцаў 18 дзёнМікалай IV22 лютага 1288 — 4 красавіка 1292
5 красавіка 1292 — 5 ліпеня 12942 гады 3 месяцыСвяты Цэлесцін V5 ліпеня 1294 — 13 снежня 1294
23 снежня — 24 снежня 12942 дніБаніфацый VIII24 снежня 1294 — 11 кастрычніка 1303
21 кастрычніка — 22 кастрычніка 13032 дніБлаславёны Бенедыкт XI22 кастрычніка 1303 — 7 ліпеня 1304
10 або 17 ліпеня 1304 — 5 чэрвеня 1305каля 11 месяцаўКлімент V5 чэрвеня 1305 — 20 красавіка 1314
1 мая 1314 — 7 жніўня 13162 гады 4 месяцы 6 дзёнЯн XXII7 жніўня 1316 — 4 снежня 1334
13 снежня — 20 снежня 13349 дзёнБенедыкт XII20 снежня 1334 — 25 красавіка 1342
5 мая — 7 мая 13423 дніКлімент VI7 мая 1342 — 6 снежня 1352
16 снежня — 18 снежня 13524 дніІнакенцій VI18 снежня 1352 — 12 верасня 1362
22 верасня 1362 — 28 верасня 13626 дзёнСвяты Урбан V28 верасня 1362 — 19 снежня 1370
29 снежня — 30 снежня 13702 дніГрыгорый XI30 снежня 1370 — 27 сакавіка 1378
7 красавіка — 9 красавіка 13783 дніУрбан VI9 красавіка 1378 — 15 кастрычніка 1389
25 кастрычніка 1389 — 2 лістапада 13898 дзёнБаніфацый IX2 лістапада 1389 — 1 кастрычніка 1404
12 кастрычніка — 17 кастрычніка 14045 дзёнІнакенцій VII17 кастрычніка 1404 — 6 лістапада 1406
18 лістапада — 30 лістапада 140612 дзёнГрыгорый XII30 лістапада 1406 — 4 ліпеня 1415
8 лістапада — 11 лістапада 14174 дніМарцін V11 лістапада 1417 — 20 лютага 1431
2 сакавіка — 3 сакавіка 14312 дніЯўген IV3 сакавіка 1431 — 23 лютага 1447
4 сакавіка — 6 сакавіка 14473 дніМікалай V6 сакавіка 1447 — 25 сакавіка 1455
4 красавіка — 8 красавіка 14555 дзёнКалікст III8 красавіка 1455 — 6 жніўня 1458
16 жніўня — 19 жніўня 14584 дніПій II19 жніўня 1458 — 15 жніўня 1464
27 жніўня — 30 жніўня 14644 дніПавел II30 жніўня 1464 — 26 ліпеня 1471
6 жніўня — 9 жніўня 14714 дніСікст IV9 жніўня 1471 — 12 жніўня 1484
26 жніўня 1484 — 29 жніўня 14844 дніІнакенцій VIII29 жніўня 1484 — 25 ліпеня 1492
6 жніўня 1492 — 10 жніўня 14925 дзёнАляксандр VI10 жніўня 1492 — 18 жніўня 1503
16 верасня — 22 верасня 15037 дзёнПій III22 верасня — 18 кастрычніка 1503
31 кастрычніка — 1 лістапада 15032 дніЮлій II1 лістапада 1503 — 20 лютага 1513
4 сакавіка — 9 сакавіка 15135 дзёнЛеў X19 сакавіка 1513 — 1 снежня 1521
27 снежня 1521 — 9 студзеня 152213 дзёнАдрыян VI9 студзеня 1522 — 14 верасня 1523
1 кастрычніка — 19 лістапада 15231 месяц 18 дзёнКлімент VII19 лістапада 1523 — 25 верасня 1534
11 кастрычніка — 13 кастрычніка 15343 дніПавел III13 кастрычніка 1534 — 10 лістапада 1549
29 лістапада 1549 — 7 лютага 15502 месяцы 8 дзёнЮлій III7 лютага 1550 — 23 сакавіка 1555
5 красавіка 1555 — 9 красавіка 15555 дзёнМарцэл II9 красавіка — 30 красавіка 1555
15 мая — 23 мая 15558 дзёнПавел IV23 мая 1555 — 18 жніўня 1559
5 верасня — 25 снежня 15593 месяцы 20 дзёнПій IV25 снежня 1559 — 9 снежня 1565
20 снежня 1565 — 7 студзеня 156618 дзёнСвяты Пій V7 студзеня 1566 — 1 мая 1572
12 мая — 13 мая 15722 дніГрыгорый XIII13 мая 1572 — 10 красавіка 1585
21 красавіка — 24 красавіка 15854 дніСікст V24 красавіка 1585 — 27 жніўня 1590
7 верасня — 15 верасня 15908 дзёнУрбан VII15 верасня — 27 верасня 1590
8 кастрычніка — 5 снежня 15901 месяц 27 дзёнГрыгорый XIV5 снежня 1590 — 16 кастрычніка 1591
27 кастрычніка — 29 кастрычніка 15913 дніІнакенцій IX29 кастрычніка 1591 — 30 снежня 1591
10 студзеня — 30 студзеня 159220 дзёнКлімент VIII30 студзеня 1592 — 5 сакавіка 1605
14 сакавіка — 1 красавіка 160518 дзёнЛеў XI1 красавіка 1605 — 27 красавіка 1605
8 мая — 16 мая 16058 дзёнПавел V16 мая 1605 — 28 студзеня 1621
8 лютага — 9 лютага 16212 дніГрыгорый XV9 лютага 1621 — 8 ліпеня 1623
19 ліпеня — 6 жніўня 162318 дзёнУрбан VIII6 жніўня 1623 — 29 ліпеня 1644
9 жніўня — 15 верасня 16441 месяц 6 дзёнІнакенцій X15 верасня 1644 — 7 студзеня 1655
18 студзеня — 7 красавіка 16553 месяцы 20 дзёнАляксандр VII7 красавіка 1655 — 22 мая 1667
2 чэрвеня — 20 чэрвеня 166718 дзёнКлімент IX20 чэрвеня 1667 — 9 снежня 1669
20 снежня 1669 — 29 красавіка 16704 месяцы 9 дзёнКлімент X29 красавіка 1670 — 22 ліпеня 1676
2 жніўня — 21 верасня 16761 месяц 19 дзёнБлаславёны Інакенцій XI21 верасня 1676 — 12 жніўня 1689
23 жніўня — 6 кастрычніка 16891 месяц 13 дзёнАляксандр VIII6 кастрычніка 1689 — 1 лютага 1691
12 лютага — 21 ліпеня 16915 месяцаў 9 дзёнІнакенцій XII21 ліпеня 1691 — 27 верасня 1700
9 кастрычніка — 23 лістапада 17001 месяц 14 дзёнКлімент XI23 лістапада 1700 — 19 сакавіка 1721
31 сакавіка — 8 мая 17211 месяц 8 дзёнІнакенцій XIII8 мая 1721 — 7 сакавіка 1724
20 сакавіка — 29 мая 17242 месяцы 9 дзёнБенедыкт XIII29 мая 1724 — 21 лютага 1730
5 сакавіка — 12 ліпеня 17301 месяц 2 дніКлімент XII12 ліпеня 1730 — 6 лютага 1740
18 лютага — 17 жніўня 17406 месяцаўБенедыкт XIV17 жніўня 1740 — 3 мая 1758
15 мая — 6 ліпеня 17581 месяц 22 дніКлімент XIII6 ліпеня 1758 — 2 лютага 1769
15 лютага — 19 мая 17693 месяцы 4 дніКлімент XIV19 мая 1769 — 22 верасня 1774
5 кастрычніка 1774 — 15 лютага 17754 месяцы 10 дзёнПій VI15 лютага 1775 — 29 жніўня 1799
1 снежня 1799 — 14 сакавіка 18003 месяцы 14 дзёнПій VII14 сакавіка 1800 — 20 жніўня 1823
2 верасня — 28 верасня 182326 дзёнЛеў XII28 верасня 1823 — 10 лютага 1829
24 лютага — 31 сакавіка 18291 месяц 7 дзёнПій VIII31 сакавіка 1829 — 30 лістапада 1830
14 снежня — 2 лютага 18311 месяц 19 дзёнГрыгорый XVI2 лютага 1831 — 1 чэрвеня 1846
14 чэрвеня — 16 чэрвеня 18463 дніБлаславёны Пій IX16 чэрвеня 1846 — 7 лютага 1878
18 лютага — 20 лютага 18783 дніЛеў XIII20 лютага 1878 — 20 ліпеня 1903
31 ліпеня — 4 жніўня 19035 дзёнСвяты Пій X4 жніўня 1903 — 20 жніўня 1914
31 жніўня — 3 верасня 19144 дніБенедыкт XV3 верасня 1914 — 22 студзеня 1922
2 лютага — 6 лютага 19224 дніПій XI6 лютага 1922 — 10 лютага 1939
1 сакавіка — 2 сакавіка 19392 дніПій XII2 сакавіка 1939 — 9 кастрычніка 1958
25 кастрычніка — 28 кастрычніка 19583 дніСвяты Ян XXIII28 кастрычніка 1958 — 3 чэрвеня 1963
19 чэрвеня — 21 чэрвеня 19633 дніСвяты Павел VI21 чэрвеня 1963 — 6 жніўня 1978
25 жніўня — 26 жніўня 19782 дніЯн Павел I26 жніўня 1978 — 28 верасня 1978
14 кастрычніка — 16 кастрычніка 19783 дніСвяты Ян Павел II16 кастрычніка 1978 — 2 красавіка 2005
18 красавіка — 19 красавіка 20052 дніБенедыкт XVI19 красавіка 2005 — 28 лютага 2013
12 сакавіка — 13 сакавіка 20132 дніФранцыск13 сакавіка 2013 — 21 красавіка 2025
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads