Інакенцій X

236-ы Папа Рымскі (1644—1655) From Wikipedia, the free encyclopedia

Інакенцій X
Remove ads

Інакенцій X (лац. Innocentius PP. X, свецкае імя: Джамбатыста Памфілі, італ. Giambattista Pamphili; 7 мая 1574 — 7 студзеня 1655) — Папа Рымскі з 15 верасня 1644 да 7 студзеня 1655 г.

Хуткія факты 236-ы папа, Папярэднік ...
Remove ads

Біяграфія

Джамбатыста Памфілі нарадзіўся 6 мая 1574 года ў Рыме ў сям’і з Губіа, якая была ў далёкім сваяцтве з Борджа. Даводзіўся пра-пра-праўнукам Папе Аляксандру VI.

Вывучаў права і працаваў на розных пасадах у Рымскай курыі. Урбан VIII прызначыў яго нунцыем у Францыю, а затым — у Іспанію. У 1629 годзе быў прызначаны кардыналам. Інакенцій Х кіраваў царквой сумесна са сваім непатам, Каміла Барберыні, які атрымаў кардынальскую шапку неўзабаве пасля абрання яго дзядзькі на папскі прастол. Вялікую ролю пры папскім двары адыгрывала і маці кардынала-непата Алімпія Майдалькіні, празваная «папесай». Яна вырашала часам найважнейшыя пытанні палітыкі апостальскай сталіцы.

У 1648 годзе Папа асудзіў заключэнне Вестфальскага міру, які спыніў Трыццацігадовай вайне. У дактрынальнай сферы атрымаў вядомасць дэкрэт Інакенція X, які асуджаў янсенізм — рэлігійны кірунак, што быў папулярны тады ў Францыі. З мэтай пашырэння тэрыторыі папскай дзяржавы Інакенцій Х распачаў ваенны паход супраць маленькага княства Кастра, якое належала сям’і Фарнезэ. Горад быў захоплены, даму і цэрквы ў ім разбураны, а зямля, на якой ён знаходзіўся, далучана да папскіх уладанняў.

Карцінная галерэя Інакенція X і яго сваякоў дагэтуль знаходзіцца ў руках іх нашчадкаў. Яна выстаўлена ў Рыме як галерэя Дорыа-Памфілі. Выбудаваная па загадзе пантыфіка віла Памфілі — упадабанае месца адпачынку жыхароў Рыма.

Remove ads

Зноскі

1. RKDartists Праверана 3 мая 2018.

2. BeWeB Праверана 13 лютага 2021.

3. Innocent X // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

4. Giovanni Battista Pamphilj // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.

5. Pas L. v. Genealogics — 2003.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads