Інгул
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Інгул (укр.: Інгул) — рака ва Украіне, левы прыток Паўднёвага Буга.
Цячэ па тэрыторыі Кіраваградскай і Мікалаеўскай абласцей. Даўжыня — 354 км, плошча басейна — 9890 км².
Бярэ пачатак з паўночнага захаду ад Крапіўніцкага, цячэ ў паўднёвым напрамку ў межах Прыдняпроўскага ўзвышша, у нізоўях — па Прычарнаморскай нізіне, дзеліцца на рукавы. Каля Мікалаева ўпадае ў Паўднёвы Буг. Даліна амаль на ўсім працягу трапецыепадобная, шырынёй да 4 км, глыбінёй да 60 м. У вярхоўі мае вузкае, звілістае рэчышча, скалістыя берагі з выхадамі гранітаў і гнейсаў, у ніжнім і сярэднім цячэнні расшыраюцца да 30 м і больш. Нахіл ракі 0,4 м/км.
Сцёк зарэгуляваны шматлікімі сажалкамі і вадасховішчамі. Жыўленне снегавое і дажджавое. Узімку здараецца ледастаў.
Remove ads
Зноскі
- Каталог річок України — Київ: 1957. — С. 68. — 192 с.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads