Інтэрсекс

пералік значэнняў у Вікіпедыі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads
Remove ads

Інтэрсекснасць[1], або інтэрсекс (ад англ.: intersex) — агульнае паняцце для акрэслення выпадкаў, калі ў чалавека анатомія рэпрадуктыўнай або палавой сістэмы не адпавядае агульнапрынятым вызначэнням мужчынскага ці жаночага полу, г.зн. уключае тыя ці іншыя прыкметы (уключаючы геніталіі, палавыя залозы і набор храмасом) абодвух палоў ці, наадварот, «не выражаны» па мерках прынятых крытэрыяў[2].

Інтэрсекс — абагульняючае паняцце, якое аб’ядноўвае шырокі спектр анатамічных варыяцый, сустраканых у прыродзе.

Паводле даных даследаванняў Універсітэта Брауна, частата нараджэння людзей з інтэрсекснасцю складае каля 1,7 % ад усіх народжаных[3].

Некаторыя інтэрсекс-варыяцыі — па першую чаргу, анатамічныя — выяўляюцца пры нараджэнні чалавека, іншыя робяцца заўважанымі толькі ў час палавога сталення ці нават пазней[4].

Інтэрсекснасць дае знаць пра сябе ў розных канфігурацыях чалавечай цялеснасці. Напрыклад, чалавек можа нарадзіцца са знешнімі прыкметамі жаночага полу, але пры гэтым мець унутраную анатомію, у большай меры адпаведнай мужчынскаму. Ці геніталіі чалавека ўяўляюць сабой «нешта сярэдняе» ад абодвух палоў, напрыклад, «дзяўчынка» можа нарадзіцца з значна большым клітарам ці без адтуліны ў похве, а «хлопчык» можа нарадзіцца з вельмі маленькім пенісам ці з машонкай, якая раздзелена так, што больш падобная на палавыя губы. Таксама можа сустракацца варыянт генетычнай структуры, калі некаторыя клеткі чалавека маюць ХХ-храмасомы, а некаторыя — ХY, ці XYY і XXY[5][6][2].

Інтэрсекснаць больш карэктнае паняцце за «ітэрсексуальнасць», якая мае ў сваім складзе паняцце «сексуальнасць», што ёсць адсылкай да сексуальнай арыентацыі. Але інтэрсекс — не пра арыентацыю, не пра гендэрную ідэнтычнасць, а пра біялагічныя варыяцыі. Інтэрсекс можа быць як гетэрасексуальным, так і гомасексуальным, і асексуальным[1].

Інтэрсексы з’яўляюцца аб’ектамі дыскрымінацыі грамадствам, і, у першую чаргу, прымусовага хірургічнага і медыцынскага ўмяшання, каб упісаць іх целы ў агульнапрынятыя бінарныя катэгорыі.

Прымусовае лячэнне інтэрсекс-людзей сёння прызнаецца парушэннем правоў чалавека. З адпаведнымі заявамі выступаюць міжнародныя і нацыянальныя арганізацыі па правах чалавека і этыцы.[7] У 2015 годзе Мальта стала пешай дзяржавай, якая забараніла медычнае ўмяшанне па змене палавой анатоміі без згоды пацыента, у тым ліку ў адносінах да інтэрсекс-людзей.[8][9]

Remove ads

Зноскі

  1. «Справачны матэрыял интэрсэкс». Арганізацыя Аб’яднаных Нацый
  2. Часто задаваемые вопросы Мы реальны: становление и развитие движения интерсекс прав человека. Astraea: Lesbian Foundation 
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads